Любань (Вілейскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 99:
З 1939 г. вёска ў складзе [[БССР]], дзе паводле рэвізіі былых панскіх маёнткаў мелася: «Усёй зямлі 11 тысяч гектараў, пахатнай – 450 га, сенакосу – 220 га, сада – 4 га, лесу да 10 тысяч га. Маюцца два ставы са значнай колькасцю карпа, аранжарэя і пчальнік на 13 сямей. Накіраванне гаспадаркі камбінаванае: і паляводства, і жывёлагадоўля. Маецца лесапільны завод – 2 га, паравы млын, бровар, маслазавод, кузня і сталярная майстэрня – даволі прыстойныя. З пабудоў: 2 кароўнікі на 400 галоў, 1 свінарнік на 100 галоў, свіран, гараж, 4 каменныя падвалы, 1 лядоўня, вяндлярня, лазня і іншыя неабходныя пабудовы. Маецца трактар нямецкай маркі «Дэрынг», складаная малатарня «Рустан», электрадынама. Захавалася сама былая панская сядзіба, а таксама сельгасмашыны і інвентар. Скаціна ўся аддадзена былым батракам і бедным сялянам. Засталося 7 кароў, 16 працоўных коней, 1 свінаматка, парода скаціны — чырвонанямецкая. Маецца корму для жывёлы: саломы — 300 тон, сена — 50 тон, збожжа-насення: аўса — 65 тон, ячменю — 18 тон, «темешкі» – 12 тон, рыса — 12 тон, сена канюшыны — 500 тон, сарадзелы – 500 пудоў, азімыя засеяны на 92 га. Засталося рабочых і батракоў — 64 сям’і…»<ref>[https://peramoga.by/selo/u-2018-godze-vyoska-lyuban-budze-adznachats-210-goddze-z-chasu-svaygo-zasnavannya/ У 2018 ГОДЗЕ ВЁСКА ЛЮБАНЬ БУДЗЕ АДЗНАЧАЦЬ 210-ГОДДЗЕ З ЧАСУ СВАЙГО ЗАСНАВАННЯ]</ref>.
 
У 1940 г. быў утвораны саўгас «Любань», які ў 1970—1980 гг. пры дырэктару Яўгену Мірановічу быў вядомы на ўвесь СССР і з’яўляўся саўгасам-мільянерам з лепшай вытворчасцю і паказчыкамі, дзе нават шылі кажухі, выгатаўлялі кумыс і інш. А партрэты перадавікоў калгасасаўгаса на Дошку Гонару маляваліся спецыяльна запрошаным з Масквы мастаком, а не фатаграфалаіся, як гэта звычайна рабіласяў іншых саўгасах і калгасах.
 
З 1991 г. вёска ў складзе Рэспублікі Беларусь