Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 112:
::: Ваша « кававая гушча», не аргумент у дыскусіі.--[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 20:32, 15 жніўня 2022 (+03)
:::: [[Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя#Вікіпедыя — не кававая гушча]]. --[[Удзельнік:JerzyKundrat|JerzyKundrat]] ([[Размовы з удзельнікам:JerzyKundrat|размовы]]) 20:39, 15 жніўня 2022 (+03)
::::: І які пункт уступае ў дзеянне ў выпадку сітуацыі з інфармацыяй пра Энергетык!? --[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 20:51, 15 жніўня 2022 (+03)
Патлумачу наконт football.by (тычыцца таксама pressball.by, by.tribuna.com і іншых сайтаў). Гэта аўтарытэтны футбольны навінавы сайт, але ён не з’яўляецца непасрэднай крыніцай сам па себе (бо не з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком АБФФ і футбольных клубаў). Сярод навін ён падае таксама інсайды, чуткі і іншую інфармацыю, якая не адпавядае энцыклапедычнаму зместу і не падыходзіць вікіпедыі. Пры гэтым, унізе кожнай навіны (ці часам у тэксце) заўсёды стаіць першакрыніца. Калі гэта першакрыніца — афіцыйны сайт клуба, АБФФ ці іншай структуры, якая з’яўляецца непасрэднай афіцыйнай крыніцай, то энцыклапедычна значную навіну можна смела даваць. У іншых выпадках могуць здарацца памылкі і недакладнасці, напрыклад [https://www.pressball.by/news/football/418379 пераход Ягора Генералава ў «Тарпеда-БелАЗ»] і [https://football.by/news/166054.html Алексы Маціча ў мінскае «Дынама»], заснаваныя на замежных крыніцах, апынуліся фэйкамі, бо праз некалькі дзён абодва футбалісты насамрэч былі афіцыйна прадстаўлены ў якасці футбалістаў «Мінска». Пра супрацоўніцтва «Энергетыка-БДУ» і «Велеса-2020», калі не памыляюся, афіцыйныя структуры клубаў не паведамлялі, гэта нейкі інсайд football.by, які да таго ж тычыцца будучыні (праз паўгады, не раней) — невядома, ці будзе гэта насамрэч рэалізавана, а калі і будзе, то ці ў тым выглядзе, як планавалася зараз. ''"Не кававая гушча"'' ж азначае [[Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя#Вікіпедыя — не кававая гушча]], можаце азнаёміцца. Таксама прашу ў абмеркаваннях канкрэтных тэм не закранаць і не абмяркоўваць канкрэтных удзельнікаў, калі маеце пэўныя прэтэнзіі, то прашу звяртацца асобна на старонку [[Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў]] ці [[Вікіпедыя:Форум]] з апісаннем прэтэнзій і прапановамі захадаў для іх развязання.--[[Удзельнік:Artsiom91|Artsiom91]] ([[Размовы з удзельнікам:Artsiom91|размовы]]) 20:30, 15 жніўня 2022 (+03)
: Спадар Арцём, у большасці выпадкаў, напрыклад нейкіх трансфераў і перахода гульцоў з клуба ў клуб, акрамя інфармацыі з ''football.by'' няма больш нічога. Прыкладаў можна знайсці амаль у кожным артыкуле пра футбаліста, без усялякіх спасылак на першакрыніцы калі перайсці па спасылцы (напрыклад, [https://football.by/news/160700.html Форвард Артюх поставил подпись под двухлетним контрактом с "Ислочью"], ці [https://football.by/news/160231.html "Ислочь" продлила контракт с Радьковым и тренерским штабом команды]). Але гэта не замінала Вам, да гэтага часу, уносіць дадзеную інфармацыю ў розныя артыкулы. І да якога пункта [[Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя#Вікіпедыя — не кававая гушча]] падыходзіць інфармацыя з football.by? Як паказвае практыка іншых удзельнікаў пры звяртанні на старонкі [[Вікіпедыя:Запыты да адміністратараў]] ці [[Вікіпедыя:Форум]], не дае якога-небудзь рашэння канкрэтнай сітуацыі. Але дзякуй за параду.--[[Удзельнік:Dzianis Niadbajla|Dzianis Niadbajla]] ([[Размовы з удзельнікам:Dzianis Niadbajla|размовы]]) 20:50, 15 жніўня 2022 (+03)