Эскадрон літоўскіх татар: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
У першапачатковых планах літоўскага генерал-губернатара Хогендарпа на жнівень 1812 года было стварэнне чатырох уланскіх палкоў і двух конна-стралецкіх палкоў з рэкрутаў і добраахвотнікаў былога ВКЛ. Кожны конна-стралецкі полк павінен быў складацца з двух эскадронаў, агульная колькасць кожнага палка 981 чалавек (42 афіцэры). Літоўскія татары са сваім праектам уланскага татарскага палка (з прапановай стварыць падобны полк татары звярнуліся да французаў яшчэ ў чэрвені) у планы генерал-губернатара не ўпісваліся, пяты ўланскі полк ім быў не патрэбны. Першы конна-стралецкі полк на чале з Манюшка больш-менш актыўна папаўняўся добраахвотнікамі, з камплектаваннем другога конна-егерскага палка з’явіліся цяжкасці. 29 верасня Напалеон запатрабаваў замест другога конна-стралецкага палка стварыць «Эскадрон літоўскіх татар» (эскадрон-[[польскіх казакаў | польскіх казакаў]]) - аддзел лёгкай кавалерыі падобны на падраздзяленні рускіх казакаў.
 
Фарміраваннем падраздзялення кіравалі маёр 8-га ўланскага палка [[Княства Варшаўскае|Княства Варшаўскага]] [[Азюлевіч]] і ветэран польскіх легіёнаў маёр [[Мустафа Мурза Ахматовіч]].
 
Колькасць эскадрона на 1 снежня склала 127 салдат і афіцэраў.