Давыд Ігаравіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др +ўдакладніў катэгорыю
др +раён Дарагабужа
Радок 1:
'''ДАВЫД ІГАРАВІЧ''' (каля [[Wp/be/1055|1055]] - [[Wp/be/25 ліпеня|25 ліпеня]] [[Wp/be/1113|1113]]), [[Wp/be/Князі дарагабужскія (на Гарыні)|кн. дарагабужскі]] (?-[[Wp/be/1080|1080]]; [[Wp/be/1085|1085]]-[[Wp/be/1087|1087]]; [[Wp/be/1099|1099]]-[[Wp/be/1113|1113]]), [[Wp/be/Князі тмутараканскія|кн. тмутараканскі]] (1080–[[Wp/be/1082|1082]]), [[Wp/be/Князі ўладзімір-валынскія|кн. уладзімір-валынскі]] ([[Wp/be/1087|1087]]-1099). Сын [[Wp/be/Ігар Яраславіч|Ігара Яраславіча]] і [[Wp/be/Кунігунда Арламюндская|Кунігунды]], дачкі графа [[Wp/be/Ота II Арламюндскі|Ота II Арламюндскага]]. Жанаты на дачке [[Wp/be/Уладзіслаў I Герман|Уладзіслава I Германа]].
 
У 1080 Д.І. незадаволены сваім [[Wp/be/Дарагабужскае княства (на Гарыні)|дарагабужскім удзелам]], разам з [[Wp/be/Валадар Расціславіч Перамышльскі|Валадаром Расціславічам]], захапіў [[Wp/be/Тмутараканскае княства|Тмутараканскае княства]] выгнаўшы [[Wp/be/Рацібор (пасаднік тмутараканскі)|Рацібора]] - пасадніка [[Wp/be/Усевалад Яраславіч|Усевалада Яраславіча]]. Некалькі гадоў Д.І. і Валадар княжылі ў [[Wp/be/Тмутаракань|Тмутаракані]], дзе да іх далучыўся Валадараў брат – [[Wp/be/Васілька Расціславіч Церабоўльскі|Васілька Расціславіч]], пакуль у [[Wp/be/1082|1082]] з [[Wp/be/Візантыя|Візантыі]] (з [[Wp/be/Радос|в. Радос]]) не вярнуўся [[Wp/be/Алег Святаславіч|Алег Святаславіч]], які заняў Тмутаракань, перабіў [[Wp/be/Хазары|хазараў]] забіўшых яго брата [[Wp/be/Раман Святаславіч|Рамана]], а Д.І., Валадара і Васільку адпусціў. У [[Wp/be/1084|1084]] Д.І. зноў з Валадаром і Васількам захапілі [[Wp/be/Уладзімір-Валынскі|Уладзімір-Валынскі]], але калі з войскам падыйшоў [[Wp/be/Уладзімір Усеваладавіч|Уладзімір Манамах]] збеглі адтуль. Тады Д.І. з дружынай пайшоў да вусця [[Wp/be/Дняпро|Дняпра]], захапіў [[Wp/be/Алешша|Алешша]] дзе рабаваў караваны візантыйскіх суднаў, ідучых з [[Wp/be/Кіеў|Кіева]]. Усевалад Яраславіч, якому Д.І. даводзіўся пляменнікам, жадаючы спыніць разбоі паслаў на яго войска, якое запапіўшы прывяло Д.І. у Кіеў дзе Усевалад Яраславіч надаў пляменніку [[Wp/be/Дарагабуж (Гошчанскі раён, Ровенская вобласць, Украіна)|Дарагабуж]] (на [[Wp/be/Гарынь|р. Гарынь]]) – яго папярэднюю воласць, а пасля смерці [[Wp/be/Яраполк Ізяславіч|Яраполка Ізяславіча]] дадаў Уладзімір-Валынскі.
 
У [[Wp/be/1097|1097]] Д.І. удзельнічаў у [[Wp/be/I з'езд у Любечы|з'езде ў Любечы]], пасля разам з [[Wp/be/Святополк Ізяславіч|Святополкам Ізяславічам]] адправіўся ў Кіеў. Тут некаторыя [[Wp/be/Баяры|баяры]] сталі намаўляць Д.І. на Васілька Расціславіча. Д.І. паверыў хлуслівым паклёпам, а потым упэўніў і недаверлівага Святаполка, што Васілька яму вораг. Змовіўшыся, Святаполк і Д.І. запрасілі Васілька на княжы двор у Кіеў. Тут Васілька схапілі, скавалі падвойнымі ланцугамі і прыставілі вартавога на ноч. У наступную ноч слугі Д.І. перавезлі Васілька ў [[Wp/be/Белгарад (Кіеўская вобласць)|Белгарад]] і там асляпілі, а потым адвезлі ў зняволенне ва Уладзімір-Валынскі.