Газатранспартная сістэма Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Webskins (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Webskins (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Газіфікацыя''' - стварэнне разгалінаваных сістэм для забеспячэння спажыўцоў [[прыродны газ|прыродным газам]], дзеля іх ужывання ў народнай гаспадарцы і бытавых патрэб. На [[Беларусь|Беларусі]] газіфікацыя пачалася ў [[1960]]г. пасля завяршэння будаўніцтва магістральнага газаправода [[Дашава]] ([[Украіна]]) - [[Івацэвічы]] - [[Мінск]] і адгалінавання на [[Гомель]] ад газаправода [[Дашава]] - [[Кіеў]] - [[Масква]]. У 1961-1965гг. прыродны газ атрымалі [[Брэст]], [[Баранавічы]], [[Гродна]], [[Слонім]], [[Ваўкавыск]], [[Ліда]] і іншыя гарады, вёскі і прадпрыемствы.
Новы этап у развіцці газіфікацыі звязаны з уводам у карыстанне ([[1974]]) магутнай газатранспартнай сістэмы [[Таржок]] - Мінск - Івацэвічы (тры ніці газаправодаў). У Беларусь пачаў паступаць прыродны газ з [[Расія|Расіі]], ад буйных радовішчаў [[Заходняя Сібір|Заходняй Сібіры]] і [[Рэспубліка Комі|Рэспублікі Комі]]. Пашырылась будаўніцтва газаправодаў-адгалінаванняў да буйных і сярэдіх гарадоў Беларусі. Спажыванне газу рэзка узрастае: [[1965]]г. - 2,2 млрд м<sup>3</sup>, [[1970]]г. - 3,1, [[1975]]г. - 3,5, [[1980]]г. - 14,8, [[1995]]г. - 13,5, [[2000]]г. - 17,1, [[2004]]г. - 19,6 млрд м<sup>3</sup>. Электрастанцыі, раённыя і прамысловыя [[кацельня|кацельні]] былі пераведзены на газ, яны сталі спажываць <sup>2</sup>/<sub>3</sub> агульнага аб'ёма паставак прыроднага газа.
Значна павялічылася спажыванне газу як прамысловай сыравіны дзеля тэхналагічных патрэб у прамысловасці, у камунальна-бытавой гаспадарцы. Вялікая роля газу ў якасці хімічнай сыравіны - для вытворчасці пластмас, мінеральных угнаенняў («[[ГроднаАзот]]») і іншай прадукцыі.
 
Пасля [[Аварыя_на_Чарнобыльскай_АЭС|аварыі на ЧАЭС]] галоўная ўвага была нададзена пытанням газіфікацыі пацярпелых раёнаў і забеспячэння іх жыхароў экалагічна чыстым палівам, для гэтага інтэнсіўна вялося будаўніцтва газаправодаў-адводаў да малых гарадоў і сельскіх населеных пунктаў. Надзейнасць газазабеспячэння прыкметна павысілася
 
{{пішу||}}