Жаба травяная: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Dalibor (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Common Frog(Norway).jpg|thumb|250px|]]
{{Вызнч|1='''Жаба травяная}}''' (''Rana temporaria'') — земнаводнае сямейства [[жабы|сапраўдных жаб]].
 
Даўжыня цела 5-8 см, іншы раз да 9 см, маса 10-45 г. Морда круглаватая, тупая. Афарбоўка спіны вельмі зменлівая: светла-аліўкавая, светла-бурая або амаль чорная. Брушка заўсёды плямістае, з характэрным мармуровым малюнкам на жаўтаватым фоне. Характэрны полімарфізм малюнка спіны. Адрозніваецца светлай паласой уздоўж сярэдзіны спіны. Лічынка-апалонік мае цёмна-карычневую або амаль чорную афарбоўку.
 
== Распаўсюджанне ==
Арэал травяной жабы ахоплівае амаль усю [[Еўропа|Еўропу]] (ад Пірэнеяў да Урала, акрамя паўднёвых раёнаў Апенін, Балкан, Крыма, Каўказа); на поўначы ён даходзіць да ўзбярэжжа Баранцава і Белага мораў, а таксама Палярнага Урала, на поўдні - да сярэдняга цячэння Днястра, Дняпра, Дона і Волгі. Даволі шырокі арэал гэтага віду тлумачыцца яго значнай экалагічнай пластычнасцю, аднак травяная жаба пазбягае адкрытых стэпавых прастораў.
 
== Экалогія ==
Травяная жаба аддае перавагу вільготным лясам і менш - адкрытым прасторам. Найбольшай актыўнасцю травяная жаба вызначаецца ў вячэрні час, хоць дастаткова актыўная і днём. Многае тут залежыць ад вільготнасці і тэмпературы прыземнага слоя паветра: травяныя жабы асабліва любяць «пагуляць» днём пасля цёплага дажджу, калі выпаўзае шмат дажджавых чарвякоў. Пры пахаладанні жабы хаваюцца ва ўкрыцці і сядзяць, высунуўшы галаву. Плошча індывідуальнага або паляўнічага ўчастка травяной жабы ад 450 да 5000 м<sup>2</sup>. У пошуках корму і больш вільготных месцаў многія асобіны іншы раз мігрыруюць на значныя адлегласці.
 
Радок 16 ⟶ 18:
Нераст пачынаецца пры тэмпературы вады ў дзённы час не ніжэй як 9-10°C. Для травяной жабы характэрны скучаны нераст. Звычайна ў кожным асобным вадаёме ікра адкладваецца ўсімі самкамі ў адно месца.
 
== Літаратура ==
{{літ|1=
|* Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
|* Пікулік М.М. Навошта нам амфібіі? - Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4
}}
 
== У Сеціве ==
* [http://slounik.org/149658.html Артыкул на Slounik.org]