Ніл Армстранг: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
[[Выява:Apollo 11 first step.jpg|thumb|Першы крок чалавека на Месяцы]]
 
'''Ніл (або Нэйл) Олдэн Армстранг''' ({{lang-en|Neil Alden Armstrong}}; нар. [[5 жніўня]] [[1930]]) — [[ЗША|амерыканскі]] [[Касманаўт|астранаўт]], першы зямлянін, ступіўшы на [[Месяц, спадарожнік Зямлі|Месяц]] ([[21 ліпеня]] [[1969]]) у рамках месяцовай экспедыцыі карабля [[Апалон-11|«Апалон-11»]].
 
Ніл Армстронг нарадзіўся [[5 жніўня]] [[1930]] г. у мястэчку Уапаканэта (шт. [[Агаё]]). Вучыўся ў [[Універсітэт Перд'ю|Універсітэце Перд'ю]] (ступень бакалаўра). Ступень магістра атрымаў ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі. Служыў у [[ВМС ЗША]], удзельнічаў у [[Карэйская вайна|Карэйскай вайне]], у якой здзейсніў 78 баявых вылетаў на знішчальніку [[Grumman F9F Panther]] і быў адзін раз збіты. Атрымаў [[Авіяцыйны медаль|Авіяцыйны медаль]] і дзве Залатыя зоркі («Дубовае лісце»). Затым стаў лётчыкам-выпрабавальнікам. Быў залічаны ў атрад грамадзянскіх пілотаў у рамках праекту NACA (пасля ператворанага ў [[NASA]]). У лістападзе [[1960]] г. здзейсніў свой першы палёт на ракетаплане North American X-15.