Марыя Мікалаеўна Косіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
VELDAM (размовы | уклад)
VELDAM (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Марыя Мікалаеўна КОСІЧ''' у дзявоцтве '''УЛАДЗІМІРАВА''' ([[1850]], в. Расуха Мглінскага пав. Чарнігаўскай губ. — [[28 сакавіка]] [[1911]], там жа) — [[беларусы|беларуская]] фалькларыстка, этнограф і пісьменніца.
== Асабістае жыццё ==
Жыла ў маёнтку дзеда Г. М. Сілевіча каля вёскі Расуха сярод беларускага насельніцтва са своеасаблівымі этнаграфічнымі і моўнымі рысамі. Адукацыю атрымала ў інстытуце у [[Санкт-Пецярбург]]у. З маленства палюбіла народныя песні, прывязалася сэрцам да народа. Мела багатую бібліятэку. Ведала французскую мову<ref>[[Павел Андрэевіч Растаргуеў|Растаргуеў]] П. А. Северско-белорусский говор. [[Ленинград]], [[1927]]. С. 49</ref>.

Марыя Мікалаеўна ўзяла шлюб з ветэрынарным ўрачом, але дзяцей не мела.
Узімку яна з мужам з'яжжала з Расухі ў [[Чарнігаў]], дзе працавала ў рэдакцыі. Зямлю звычайна здавалі ў арэнду.

У [[1911]] г. у "Русской музыкальной газете" з'явіўся некралог аб смерці Марыі Косіч. У [[1917]] г. яе маёнтак і бібліятэка былі разрабаваныя мясцовымі сялянамі. Пахаваная ў Разрытаўскім манастыры (цяпер разбураны) за 6 км ад в. Расуха.

== Этнаграфічная праца ==
Радок 23:

Адначасова яна працавала над "пералажэннямі" баек Крылова на беларускую мову. Па сутнасці, гэта былі не пераклады, а пераробкі-перапрацоўкі, творы ў многім самастойныя. Выклаўшы сюжэт байкі Крылова, Косіч пераходзіла потым на блізкія сітуацыі з бытавога і грамадскага жыцця роднай вёскі. Парушаны У яе творах парушаны байкавы памер - вольны верш<ref>Беларуская літаратура XIX ст. Хрэстаматыя. Мн., [[1971]]. С. 368.</ref>.

''Уздумаў Воўк у дарогу сабірацца
Прыходзіць ён з зязюляй папрашчацца''
''- Не ноч мая тут, кажа, -жыць!
Ну ды й народ! Вор на вару!
Усё б ён біў ды грабіў;
Хоць сам пан-чорт -
І той яму б не ўладзіў.''
'''Воўк і зязюля'''<ref>.Беларуская літаратура XIX ст. Хрэстаматыя. Мн., [[1971]]. С. 327.</ref>.
Радок 30:
У [[1901]] г. перадала рукапіс сваіх пералажэнняў 11 баек Крылова ў кіеўскую цэнзуру. Рукапіс разглядаўся ў Галоўным ўпраўленні па справах друку, ва ўпраўленні Віленскай навучальнай акругі. Рукапіс забаранілі, але нейкім чынам у [[1903]] г. Марыі Мікалаеўне ўдалося выдаць сваю кнігу ў друкарні Чарнігаўскага земства.

У [[1902]] г. звярнулася да Льва Талстога з просьбай дазволіць ёй перакласці на "беларускую гаворку" яго камедыю "Першы вінакур, або як чарцянё акрайчык заслужыла". У якасці ўзору мовы да пісьма былі прыкладзены пералажэнні баек Крылова "Лебедзь, рак і шчука" і народных песень "літвінаў-беларусаў". Л. Талстой даў згоду на пераклад, яго рукапіс М. Косіч накіравала ў віленскую цэнзуру, якая дазволу на друкаванне камедыі не дала.

Асобныя яе рукапісы і аўтографы зберагаюцца ў сховішчах [[Кіеў|Кіева]], [[Масква|Масквы]], [[Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбурга]]. Невялікія творы альбо ўрыўкі з іх некалькі разоў змяшчаліся ў разнастайных хрэстаматыях, але буйныя работы дагэтуль не перадрукаваныя.

== Ацэнкі дзейнасці Марыі Косіч ==
Адзін з піянераў беларускага руху , [[Антон Луцкевіч]], так напісаў пра яе: ''Вось жа, ня дзіва, што беларускі адраджэнскі рух у першыя гады свайго існавання налічвае ў сваіх радах дужа мала дзяўчат і кабет беларускіх. Праўда, ужо ў канцы 90-х гадоў мінулага сталецця з'яўляюцца ў беларускай літаратуры першыя жаноцкія імёны, да якіх належыць, прыкладам, Марыя Косіч, аўтарка этнаграфічных прац аб беларусах Чарнігаўшчыны і апавяданняў, ды перакладчыца баек Крылова. але гэта яшчэ адзінкі - прадстаўніцы старэйшых інтэлігентных пакаленняў, сярод якіх ніколі не заміраў нейкі асаблівы "сантымент" да беларушчыны<ref>Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленне. Вільня - Беласток, 2009. С. 312</ref>.

[[Яўхім Карскі]] ў сваёй рабоце "Беларусы" так ацаніў Марыю Мікалаеўну наступнцым чынам: ''Гаворачы пра А Ельскага немагчыма не прыгадаць і дзейнасць іншага народалюбца, звязанага з этнаграфічным вывучэннем Чарнігаўскай Беларусі. Маю на ўвазе даволі вядомую даследчыцу М. Н. Косіч, якая ў 1902 г. выпусціла "Літвіны беларусы Чарнігаўскай губерні, іх быт і песні"... - даволі каштоўную этнаграфічную працу. З штучных твораў, якія належаць яе пяру і маюць на мэце асвету народу, адзначым дзве брашуры:
1. На піресялення. Расказ цёткі Домны з Палесья. Чарнігаў, 1903...К(ошт)10 к(ап). Верш пачынаецца з апісання вёскі і яе ваколіц. Апісваецца клімат, адлюстроўваецца мясцовае жыццё.

Радок 48:
''"Пералажэнні" Марыі Косіч у мастацкіх адносінах досыць прымітыўныя''.
''Прыстасаваўшы крылоўскія байкі да тых ці іншых мясцовых здарэнняў, пісьменніца збядніла і здрабніла іх змест, пазбавіла іх вострай грамадскай накіраванасці і сатырычнай сілы. ...не магла наша літаратура, якая мела ўжо «Тараса на Парнасе», «Пінскую шляхту», «Дудку беларускую» і «Смык беларускі», лічыць гэтыя «пералажэнні» сваім значным здабыткам''<ref>Казека Я. Беларуская байка. Мн., 1960. С. 56</ref>.

А вось ацэнка беларускім паэтам Нілам Гілевічам песеннага матэрыяла, сабранага беларускай “прагрэсіўнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай фалькларысткай”: '''Песенны матэрыял, сабраны Косіч, вельмі разнастанйны ў жанравых і тэматычных адносінах. Абрадавая лірыка ахоплівае бадай што ўсе вядомыя этнаграфічныя рубрыкі. Шырока пададзена таксама сямейна-бытавая лірыка, салдацкія і рэкруцкія песні (“на прызывы”), балады, розныя хлапечыя песні, затым – гульнёвыя, турэмныя і гістарычныя (“Пра Платона-казака”). Вельмі многа песень і прыпевак жартоўных, вясёлых – яны аб’яднаны пад загалоўкам “Ігрышчы або вечарніцы”''.

З каляндарна-абрадавых песень хочацца адзначыць цудоўны варыянт папулярнай і сёння купальскай песні “Ой рана на Йвана”.

''Ой рана на Йвана
Проці Йвана ночка мала,
Йдзе Купала начавала?
Начавала ў чыстым полі
У чыстым полі ў густом жыці
Што Купала вячэрала?
Вячэрала варэнікі
Чым Купала запівала?
Запівала гарэлачкай.
<ref>. Паводле Гілевіч Н. С. З клопатам пра песні народа. Мн., [[1970]]. С. 104 – 105.</ref>.

{{Зноскі}}
Радок 55 ⟶ 61:
* [[Андрэй Катлярчук|Катлярчук А.]] [http://arche.bymedia.net/2001-2/katla201.html Беларусы Бранскага краю: Этнічная гісторыя і сучаснасць] // Arche № 2(16), 2001.
* [http://www.unecha.net/htm/zeml/kosichmar.htm Мария Косич] з кн. Тихая моя Родина. Брянск, 1997.
* Бібліятэка сайта Беларуская Смаленшчына. Творы Марыі Мікалаеўны Косіч у электронным выглядзе [http://smalensk.webstolica.ru/bbljateka]

== Творы ==
* Косич М. Н. На пирисяленьня. Рассказ тётки Домны из Полесья. Чернигов, 1903.
* Косич М. Н. Литвины-белорусы Черниговской губернии, их быт и песни // Живая старина, Вып. II, СПб, 1901, С. 221 – 260.
* Косич М. Н. Литвины-белорусы Черниговской губернии, их быт и песни // Живая старина, Вып. III – IV, СПб, 1901, С.1 – 88.
* Косич М. Н. О постройках белорусского крестьянина Черниговской губернии, Мглинского уезда: деревни Бородинки и Амелькина хутора // Живая старина. Вып. I, 1906, С. 74 – 93.

== Літаратура ==
Радок 63 ⟶ 75:
* Карский Е. Белорусы.Т. III. Вып. 3. Петроград. 1922. С. 140 - 142
* Гарэцкі М. І. Хрэстаматыя беларускай літаратуры. Вільня, 1922. С. 242.
* Гілевіч Н. С. З клопатам пра песні народа. Мн., 1970. С. 103 – 106.
* Кісялёў Г. В. Косіч Марыя // Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўнік. У 6 Т. Т. 3. - Мн. 1994. - С. 386 - 387.
* Пятроўская Г. А. Косіч Марыя Мікалаеўна // [[Беларуская энцыклапедыя]]. У 18 Т. Т. 8. Мн., 1999. -С. 430.
* Расторгуев П. А. Северско-белорусский говор. Ленинград. 1927.
* Расторгуев П. А. Словарь народных говоров Западной Брянщины. Мн., 1973.