Зруб: Розніца паміж версіямі
Новая старонка: ''''Зруб''' — канструкцыя з бярвенняў, аснова драўлянага збудавання ў выглядзе пакладзеных а...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 14:18, 10 жніўня 2010
Зруб — канструкцыя з бярвенняў, аснова драўлянага збудавання ў выглядзе пакладзеных адно на адно і змацаваных па краёх бярвенняў. Зруб рабіўся звычайна з сасны, радзей з яліны, на Брэстчыне таксама ўжывалася асіна і алешына.
На тэрыторыі сучаснай Беларусі зруб вядомы з ІІ-ІІІ стст., калі ён прыйшоў на змену больш архаічнай слупавой канструкцыі збудаванняў. А з ў Х-ХІІІ стст. зрубная тэхніка стала пануючай на Беларусі. У далейшым на аснове зруба як планава-прасторавай адзінкі збудаванняў у выніку вар’іраваньня параметраў саміх збудаванняў і іх завяршэння былі вынайдзены разнастайныя віды кампазіцый: падоўжана-восевая, цэнтрычная і ярусная. Асабліва гэта характэрна для культавай архітэктуры.
На Беларусі па традыцыі зруб рабіўся адкрытым, не абмазваўся глінай і не тынкаваўся. Для ўцяплення пазы між бярвенняў маглі закладвацца імхом, або замазвацца глінай. Ужо ў ХХ ст. шырокае распаўсюджанне атрымала практыка ашалёўвання зруба хаты звонку. Звычайна першы вянок зруба рабіўся з моцнага дрэва (дуба), якое магло класціся проста на зямлю ці на спецыяльныя калодкі (штандары) ці камяні па вуглах.
Віды змацавання зруба
Злучалі бярвенні шляхам урубкі аднаго бервяна ў другое па вуглах зруба. Выдзяляюць наступныя спосабы змацавання бярвенняў:
Вугал у чашку
- Вугал у чашку (спосабы злучэння у абло, у вугал, просты вугал, рускі вугал), або вугал з рэшткам, калі за сцены зруба выступалі канцы бярвення. Спачатку чашкі і пазы высякаліся ў ніжніх бярвеннях, а на іх накладваліся верхнія, а пазней пачалі высякацца ў верхніх, што лепей засцерагала бярвенні ад уздзеяння вільгаці. Тэхніка распаўсюджана ва ўсходняй і паўночнай Беларусі.
Просты замок
- Зруб клаўся з брусоў, у месцы злучэння якіх рабіліся выемкі знізу і зверху для больш трывалага змацавання. Тэхніка распаўсюджана ў заходнім Палессі. Магчыма запазычаны з Украіны.
Вугал у каню
- Чашкі вырэзваюцца з выемкай ў адным бервяне і з выступам ў другім. Лічыцца самабытнай з'явай заходняга Палесся.
Чысты вугал
- Таксам гладкі, нямецкі або вугал у лапу — зруб клаўся з брусоў, якія не выступалі вонкі. Лічыцца, што тэхніка ўзнікла пад уплывам мураванай архітэктуры. Параўнальна шырока распаўсюджаны на захадзе Беларусі.
Літаратура
- Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. Мн., 1978.
- Сабаленка, Э. Р., Гуркоў, У. С., Іваноў, У. М., Супрун, Дз. Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973
Вонкавыя спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зруб