Крэўская унія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др зноскі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Пасля смерці у [[1382]] годзе караля польскага [[Людовік I Анжуйскі|Людовіка I Анжуйскага]], які не меў сыноў, польскія магнаты пасля двухгадовых спрэчак абвясцілі каралевай яго малодшую дачку [[Ядвіга Анжуйская|Ядвігу]]. Ініцыятарамі шлюба Ядвігі з вялікім князем літоўскім Ягайлам былі магнаты Малапольшчы на чале са Спыткам з Мельштына. Ужо ў красавіку 1383 г. адбыліся першыя польска-літоўскія кантакты, пад час якіх магла абмяркоўвацца магчымасць шлюба Ягайлы з дачкой нябожчыка Людовіка І Анжуйскага - Марыяй альбо Ядвігай. Па версіі храніста Яна Длугаша, першымі з такой прапановай звярнуліся прадстаўнікі Літвы. Па версіі "Летапісца вялікіх князёў літоўскіх" - ініцыятыву праявіў польскі бок.
 
У18 студзеністудзеня 1385 г. у Кракаў прыбыла пасольства ВКЛ на чале са Скіргайлам Альгердавічам. Паводле "Кракаўскага календара" і Крэўскага акта ў яго склад уваходзілі князі Барыс, Альгімонт і віленскі стараста (намеснік) Гануль, па паходжанні рыжскі немец. Князь Барыс, пасля даследаванняў О. Галецкага, упэўнена атаясамліваецца з падольскім князем Барысам Карыятавічам. Альгімонт - гальшанскі князь, бацька Івана Альгімонтавіча. Паводле "Прускай хронікі" С. Грунаў, прысутнічаў таксама Вітаўт, якога каралева Ядвіга запыталася пра смерць яго бацькі Кейстута, але гэта даволі позняя крыніца. Скіргайла, прамову якога працытаваў Длугаш, прапанаваў польскаму боку тыя ж умовы, якія потым былі зафіксаваны Крэўскім актам. Аднак у пункце пра скарбы ішла гаворка пра тое, што скарбы будуць фізічна перавезеныя ў Польшчу, тады як у Крэўскім акце аб гэтым сказана больш асцярожна: "будуць абернены на патрэбы".
 
З Кракава Скіргайла вярнуўся ў ВКЛ, а Барыс Карыятавіч і Гануль разам з дэлегацыяй Польшчы адправіліся ў Венгрыю. Там яны правялі перамовы з каралевай Альжбетай, удавой Людовіка І Анжуйскага, маці каралевы Ядвігі.
 
У жніўні 1385 г. у [[Вёска Крэва|Крэва]] - радавы замак Ягайлы, прыбылі паслы Польшчы кракаўскі чашнік Улодка, завіхосцкі кашталян Мікалай, казімірскі дзяржаўца Крысцін і паслы Венгрыі чанадскі прэпазіт Стафан і патацкі кашталян Ладзіслаў, сын Какаса дэ Каза. [[14 жніўня]] таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад умоўнай назвай "КрэўскайКрэўская унііунія". УПа [[1386]]форме г.дакумент напрадстаўляе Люблінскімсабой сеймепацверджанне Ягайлаабяцанняў, быўякія абраныдалі польскімБарыс каралём. У тым жа годзе ў [[Горад Кракаў|Кракаве]] ён прыняў каталіцтваКарыятавіч і атрымаўГануль імявенгерскай Уладзіслава,каралеве быўАльжбеце абвянчаныад зімені каралевайвялікага Ядвігай,князя затым каранаваны. Пасля каранацыілітоўскага Ягайлы ў Кракаве з усіх князёў ВКЛ была ўзятаі прысягаяго напаўнамоцнага вернасцьпасла каралюСкіргайлы.
 
== Прававы змест Крэўскага акта==
 
Абяцанні Ягайлы ў выпадку яго шлюбу з каралевай Ядвігай былі наступныя: 1) прыняцце каталіцтва з усімі братамі Ягайлы, яшчэ не хрышчанымі, блізкімі, нобілямі, зямянамі вялікімі і малымі, якія жывуць у яго землях; 2) ахвяраванне скарбаў для вяртання страт, панесеных Польшчай і Літвой; 3) выплата 200 тыс. фларынаў герцагу Аўстрыі Вільгельму як адступное за разрыў яго заручынаў з каралевай Ядвігай; 4) абавязацельства вярнуць уласнымі намаганнямі і коштам вярнуць уладанні, страчаныя каралеўствам Польскім, кім бы яны ні былі заняты і адарваны; 5) вяртанне ўсіх палонных хрысціян, мужчын і жанчын, асабліва вывядзеных з Польшчы; 6) абавязацельства Ягайлы "землі свае Літвы і Русі навечна далучыць (applicare) да кароны Каралеўства Польскага".
 
Паводле тэкста дакумента ён быў прыняты ў прысутнасці Скіргайлы Альгердавіча, Карыбута Альгердавіча, Лугвена Альгердавіча і Вітаўта Кейстутавіча, якія павесілі пад ім свае пячаткі.
 
11 студзеня 1386 г. у Ваўкавыску адбылася сустрэча Ягайлы з прадстаўнікамі Польшчы: люблінскім старастам Улодкам, кракаўскім падстолім Пятром Шафранцам, завіхосцкім кашталянам Мікалаем і казімірскім дзяржаўцам Крысцінам. Яны мелі даверчыя лісты ад польскай шляхецкай супольнасці і ад князя Уладзіслава Апольскага (як прадстаўніка інтарэсаў каралеў Альжбеты і Ядвігі). Паслы Польскага каралеўства гарантавалі Ягайле, што ён абраны каралём польскім, возьме ў жонкі каралеву польскую Ядвігу і можа бесперашкодна і ў бяспецы прыбыць на генеральны сейм у Люблін, прызначаны на 2 лютага 1386 г.
 
15 лютага 1386 г. Ягайла ахрысціўся ў Кракаўскім кафедральным саборы (цырымонію правёў гнезненскі архіепіскап Бадзанта) і прыняў імя Уладзіслаў - у гонар Уладзіслава Лакетка, першага польскага караля, пры якім быў заключаны дынастычны саюз паміж Польшчай і ВКЛ. Разам з Ягайлам ахрысціліся некаторыя яго браты: Свідрыгайла (Баляслаў), Вігунт (Аляксандр), Карыгайла (Казімір). Паўторна прыняў каталіцтва Вітаўт (пад імянем Аляксандр). 18 лютага Ягайла абвянчаўся з каралевай Ядвігай. 4 сакавіка адбылася яго каранацыя.
 
== Праблема аўтэнтычнасці Крэўскага акта ==
 
Арыгінал Крэўскага акт, пачынаючы з XV ст., захоўваўся ў Архіве Кракаўскай кафедральнай капітулы, збор пергаменных дакументаў, № 188. Гэта пергамен шырынёй 330 мм, вышынёй 223 мм, закладка 39 мм. Першапачаткова былі падвешаны на пергаменных стужках пяць пячатак. Ад чатырох захаваліся толькі стужкі, ад адной - толькі адтуліна. Старэйшая копія была запісана ў рукапіс XV ст., які таксама захоўваецца ў Архіве Кракаўскай кафедральнай капітулы: "Liber antiquus privilegiorum", арк. 53 - 53 адв., № 77. Дзве іншыя копіі былі зробленыя ў XVII і XVIII стст.
 
Першым гісторыкам, які даследаваў Крэўскі акт (па арыгіналу з капітулы Кракаўскай), працытаваў у сваёй працы значныя фрагменты з яго і параўнаў дакумент з хронікай Длугаша, быў А. Нарушэвіч<ref>Naruszewicz A. Historya narodu polskiego. T. 7. Warszawa, 1804. С. 369-375 (першае выданне: 1786)</ref>. У 1837 г. дакумент быў упершыню цалкам надрукаваны па арыгіналу гісторыкам польскай літаратуры М. Вішнеўскім<ref>Wiszniewski M. Pomniki historyi i literatury Polskiej. T. 4. Krak&#243;w, 1837. S. 92-94</ref>, потым археографамі А. Сакалоўскім і Ю. Шуйскім<ref>Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. 2. Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 1. 1384–1492. Krak&#243;w, 1876. S. 4-5, № 3</ref>. Лепшая публікацыя належыць У. Сямковічу і С. Кутшэбе<ref>Akta unji Polski z Litwą. 1385-1791. Kraków, 1932. S. 1-3, № 1</ref>. Копія XV ст. надрукавана М. Качэрскай<ref>Koczerska M. Autentyczność dokumentu unii krewskiej 1385 r. // Kwartalnik historyczny. R. 99. 1992. № 1. S. 59-80</ref>. Пераклады на беларускую мову друкаваліся тройчы<ref>Цярохін С. Таямніцы Крэўскай уніі // Беларуская мінуўшчына, 1995, № 3. С. 7-10; Вiшнеўскi А.Ф., Юхо Я.А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi ў дакументах i матэрыялах (са старажытных гадоў да нашых дзен). Мн., 1998. С. 34-35; Акт Крэўскай уніі 1385 г. / Пер. з лац. А. Ліцкевіч // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А-Я. Мн., 2010. С. 424-425. </ref>.
 
Пячаткі існавалі яшчэ ў XIX ст. - іх прамалёўкі надрукаваў М. Вішнеўскі. Потым яны былі страчаны. У 1920-я гг. У. Сямковіч знайшоў пячатку Вітаўта ў Львове. У 1960 г. быў зроблены аналіз пергамена інфрачырвонымі і ультрафіялетавымі промнямі – нічога падазронага ў яго фізічных характарыстыках не выяўлена.
 
У 1970-я гг. літоўскі гісторык Ё. Дайнаўскас паспрабаваў даказаць, што Крэўскі акт – гэта фальсіфікацыя, зробленая палякамі на падставе хронікі Длугаша (фрагменту за 1385-1386 гг.), каб абгрунтаваць свае дамаганні на землі Літвы і Русі<ref>Dainauskas J. Kriavo akto autenti&#353;kumas // Liuanistikos instituto 1975 met&#371; suva&#382;iavimo darbai. Chicago, 1976. P. 51-71; Яго ж. Autentyczno&#347;&#263; aktu krewskiego // Lituano-Slavica Posnaniensia. T. 2. 1987. S. 125-144; Яго ж. Lietuvos bei lietuvi&#371; krik&#353;tas ir 1387-ji metai. Chicago, 1991. С. 49-70</ref>. Аналагічны пункт гледжання адстойваў Я. Юхо. Ён лічыў, што абяцанні Ягайлы ў Крэўскім акце былі сфальсіфікаваныя польскімі феадаламі, каб абгрунтаваць «захопніцкія дамаганні на беларускія, украінскія і літоўскія землі»; гэтыя абяцанні ніколі не выконваліся, акрамя пункта аб каталіцкім хрышчэнні; Крэўскі акт хутчэй «нагадвае акт безагаварочнай капітуляцыі». Я. Юхо адзначаў, што на думку аб фальсіфікацыі тэкста наводзіць і той факт, што ў актах Востраўскага пагаднення 1392 г. і Віленска-Радамскай уніі 1401 г. няма ні слова аб абяцаннях Ягайлы<ref>Юхо. І.А. Крэўская унія // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1985, № 4. С. 22-23 (беларуская тэорыя аб фальсіфікаце); Яго ж. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. С. 83-85; Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч. 1. Мн., 2000. С. 144-145.</ref>
 
Гіпотэза Ё. Дайнаўскаса не знайшла падтрымкі ў навуковай супольнасці ні ў Польшчы, ні ў Літве. Працамі М. Качэрскай, Л. Корчак, М. Космана, калектыва літоўскіх гісторыкаў на чале з Ю. Кяўпене даказана неабгрунтаванасць довадаў Ё. Дайнаўскаса<ref>Korczak L. O akcie krewskim raz jeszcze (na marginesie rozprawy Jonasa Dainauskasa) // Ma&#322;opolskie studia historyczne. R. 34. Z. 3 (134). 1991. S. 473-479; Kosman M. Uk&#322;ad w Krewie - po sze&#347;ciu wiekach // Wilno i kresy p&#243;&#322;nocno-wschodnie. Materia&#322;y II Mi&#281;dzynarodowej konferencji w Bia&#322;ymstoku. 14-17 IX 1994 r. w czterech tomach. T. 1. Historia i ludzkie losy. Bia&#322;ystok, 1996. S. 13-28; 1385 m. rugpj&#363;&#269;io 14 d. Kr&#279;vos aktas / Sudar&#279; J. Kiaupien&#279;; pareng&#279; R. &#268;apait&#279;, J. Kiaupien&#279;, S.C. Rowell, E. Rim&#353;a, E. Ul&#269;inaitė. Vilnius, 2002</ref>.
 
Аргументацыя Я. Юхо ў навуковай літаратуры падрабязна не разглядалася. У навукова-папулярным артыкуле іх паўтарыў С. Цярохін<ref>Цярохін С. Таямніцы Крэўскай уніі // Беларуская мінуўшчына, 1995, № 3. С. 7-10</ref>. Ускосны адказ на пытанне, ці рэалізаваліся на практыцы абяцанні Крэўскага акта, утрымліваецца ў працы Я. Тэнгоўскага<ref>T&#281;gowski J. Wprowadzanie w &#380;ycie postanowie&#324; aktu krewskiego w latach 1385-1399 // Studia z dziej&#243;w pa&#324;stwa i prawa polskiego. T. 9. Cz. 1. Lublin-&#321;&#243;d&#378;, 2006. S. 77-91</ref>.
 
== "Крэўскі перыяд": значэнне і перыядызацыя ==
 
Існуе вялізная навуковая літаратура, прысвечаная прававому значэнню тэрміна "applicare" і звязку Польшчы з ВКЛ пасля 1385 г. У польскай гістарыяграфіі найбольшае прызнанне атрымаў пункт гледжання, што ў выніку "Крэўскай уніі" Вялікае княства Літоўскае было далучана да Польскага каралеўства (Г. Лаўмянскі лічыў гэта інкарпарацыяй) і страціла цалкам альбо часткова свой дзяржаўны суверэнітэт. Большасць удзельных князёў ВКЛ на працягу перыяду з 1386 па 1393 гг. прынялі васальныя прысягі на вернасць каралю і каралеве Польшчы, іх нашчадкам і Кароне Польскай у цэлым. Сярод іх былі Вітаўт Кейстутавіч, Жыгімонт Кейстутавіч, Васіль Нарымонтавіч, Фёдар Любартавіч, Уладзімір Альгердавіч, Аляксандр Вігунт Альгердавіч, Дзмітрый Карыбут Альгердавіч, Скіргайла Альгердавіч. Апошні выконваў у ВКЛ функцыі намесніка Ягайлы з 1386 па 1392 гг. з абмежаванымі паўнамоцтвамі. Ягайла тытулаваўся ў якасці караля Польшчы, вярхоўнага князя літоўскага, дзедзіча (спадчыннага ўладальніка) Русі. У 1392 г. функцыі намесніка Ягайлы ў ВКЛ у выніку Востраўскага і Белзскага пагадненняў прыняў Вітаўт. Але ў 1398 г. ён узяў курс на поўны суверэнітэт ВКЛ ад Польшчы і пры заключэнні Салінскага дагавора з Тэўтонскім ордэнам баяры ВКЛ абвясцілі Вітаўта манархам. Паражэнне на рацэ Ворскле (1399) зноў увяло ВКЛ у арбіту палітычнай залежнасці ад Польшчы, вынікам чаго стала Радамска-Віленская унія 1401 г. Такім чынам, "Крэўскі перыяд" у гісторыі ВКЛ і Польшчы працягваўся з 1385 па 1398 гг.
 
У літоўскай і беларускай гістарыяграфіі (Я. Юхо) выказваліся думкі аб дзяржаўнай незалежнасці ВКЛ ад Польшчы ў згаданы перыяд. Яны, аднак, прадстаўляюцца ідэалагічна ангажаванымі і ўступаюць у супярэчнасць з наяўным комплексам гістарычных крыніц.
 
Галоўнай праблемай і таямніцай у вывучэнні "Крэўскай уніі" з'яўляецца адсутнасць акта аб інкарпарацыі. Л. Корчак меркавала, што Крэўскі акт з'яўляўся прэлімінарным шлюбным кантрактам, пасля якога бакі павінны былі заключыць другі - канчатковы акт, у якім бы агаворваліся фінансавыя пытанні і санкцыі за іх невыкананне. У крыніцах 1386 г. захаваліся згадкі аб тым, што ў лютым 1386 г. сапраўды быў заключаны нейкі "кантракт" паміж Ягайлам, польскімі магнатамі і каралевай Ядвігай. Змест гэтага дакумента невядомы: хутчэй за ўсё ў ім больш падрабязна паўтараліся абавязацельствы Крэўскага акта. Але гэта не быў акт аб інкарпарацыі.
 
 
 
Умовы уніі дакладна не вядомы. Маецца толькі тэкст абяцанняў, нібы дадзеных Ягайлам польскім прадстаўнікам вярнуць Польшчы ўсе адарваныя ад яе землі, далучыць усе землі Вялікага княства Літоўскага да Польшчы, перадаць Польшчы дзяржаўную казну Вялікага княства Літоўскага, адпусціць усіх палонных хрысціянаў-крыжакоў, прыняць каталіцкую веру і распаўсюдзіць яе на тэрыторыі дзяржавы, заплаціць кампенсацыю былому жаніху Ядзвігі - аўстрыйскаму прынцу Вільгельму.
 
Гэты тэкст, па меркаванні шматлікіх навукоўцаў, з'яўляецца падробкай, хаця б таму, што па большай частцы пунктаў ён не выконваўся. Былі выкананы толькі абяцанні Ягайлы хрысціць насельніцтва Беларусі і Літвы ў каталіцкую веру. Сумненні адносна дакладнасці і самога факта існавання тэкста Крэўскай уніі ўзнікаюць і ў сувязі з тым, што такі акт стаў вядомы толькі пасля смерці Ягайлы з "Хронікі" Яна Длугаша. Да таго ж вядома, што магнаты Вялікага княства Літоўскага неаднойчы звярталі ўвагу на ілжывасць польскіх хранікёраў. Прафесар Я.А.Юхо адзначае, што на думку аб фальсіфікацыі тэкста наводзіць і той факт, што ў актах Востраўскага пагаднення 1392 г. і Віленска-Радамскай уніі 1401 г. няма ні слова аб абяцаннях Ягайлы<ref>Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. - Мінск, 2000. Ч. 1. С. 144 - 145.</ref>.
 
{{зноскі}}