Паўстанне 1863—1864 гадоў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12:
Варшаўскі ўрад адхіліў ад улады Часовы ўрад Літвы і Беларусі (27.2(11.3).1863), перадаў уладу віленскаму камітэту «белых», які стаў называцца «Аддзелам кіраўніцтва правінцыямі Літвы». Гэты Аддзел распаўсюдзіў дэкрэт, якім касаваліся ўсе паўнамоцтвы і мандаты ЛПК. Каліноўскі ад імя ЛПК выказаў пратэст супраць перадачы ўлады «у рукі контррэвалюцыянераў» і зняў з сябе адказнасць за ўсе будучыя памылкі і страты, але падпарадкаваўся.
 
Ваенныя сілы паўстанцаў у [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходнім краі]] царскія ўлады ацэньвалі як 68—77 тыс.ч. Паўстанцкія атрады здолелі правесці на Беларусі і Літве 237 баёў з царскімі карнікамі.
 
На Міншчыне ваенныя дзеянні пачаліся 19.4.1863. Адбыўся жорсткі бой пад Юравічамі ([[Чэрвеньскі раён]]) 9.5.1863, таксама прыкметнымі былі баі пад Азярцамі ([[Слуцкі раён]]) 21.4.1863, пад Тараканаўкай ([[Лагойскі раён]]) 27.4.1863, пад Пятровічамі (Смалявіцкі раён) 28.4.1863, пад Лядамі ([[Старадарожскі раён]]) 30.4.1863, пад Падбярэззем ([[Барысаўскі раён]]) 7.5.1863, пад Уладыкамі () 16.5.1863, пад Іжай ([[Вілейскі раён]]) 24.5.1863.