Дуэра: Розніца паміж версіямі

рака ў Іспаніі і Партугаліі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Дуэра''' (ісп. Duero), '''Дору''' (партугал. Douro), '''Дурый''' (лац. Durius) - рака, якая бярэ пачатак на тэр...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:57, 9 верасня 2010

Дуэра (ісп. Duero), Дору (партугал. Douro), Дурый (лац. Durius) - рака, якая бярэ пачатак на тэрыторыі Іспаніі і ўпадае ў Атлантычны акіян ў Партугаліі. Адна з найбуйнейшых рэк Пірэнейскага паўвострава, агульная працягласць - 897 км.

Дуэра працякае ў Іспаніі па тэрыторыі правінцый Сорыя, Бургас, Вальядолід, Самора і Саламанка. Перасякае мяжу ў раёне Міранда-ду-Дору і далей працякае па тэрыторыі Партугаліі пад назвай Дору. Падвойная назва ракі, як правіла, адлюстроўваецца на геаграфічных картах.