Дзюба: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Дзюба''' (лац. ''rostrum'') - орган птушак, утвораны падоўжанымі бяззубымі сківіцамі, ап...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:19, 24 верасня 2010

Дзюба (лац. rostrum) - орган птушак, утвораны падоўжанымі бяззубымі сківіцамі, апранутымі ў рагавы чахол - рамфатэкай. Функцыі дзюбы вельмі разнастайныя, што адлюстроўваецца ў разнастайнасці яе формаў. Служыць для схоплівання здабычы, яе раздзялення, для дотыку, нападу і абароны, перамяшчэння, для дзяўблення, капання, зандзіравання грунта, а таксама для складаных дзеянняў, звязаных з даглядам за апярэннем і пабудовай гнязда і інш.