Паравоз: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:60163 Tornado 2.jpg|thumb|Рэтра-паравоз, год пабудовы 2008]]
'''Паравоз''' — аўтаномны [[лакаматыў]] з парасілавой устаноўкай, г.зн. выкарыстоўвае ў якасці рухавіка паравую машыну. Паравозы былі першымі цягавымі транспартнымі сродкамі, што рухаліся па [[рэйка]]х, само паняцце [[лакаматыў]] з'явілася значна пазней. Паравозы выконвалі асноўны аб'ём перавозак у XIX і першай палове XX стст., адыгралі каласальную ролю ва ўздыме [[эканоміка|эканомікі]] цэлага шэрагу краін. Паравозы пастаянна паляпшаліся і развіваліся, што прывяло да вялікай разнастайнасці іх канструкцый (напр. гл. [[Baureihe 80 (DRG BR80)]]), у тым ліку і выдатных ад класічнай. Так існуюць паравозы без тэндэру, з шэсцярнямі, турбінамі.
Аднак з сярэдзіны XX стагоддзя паравоз быў вымушаны саступіць месца больш дасканалым лакаматывам - [[электравоз]]у і [[цеплавоз]]у, якія істотна пераўзыходзяць паравоз па эканамічнасці. Тым не менш, паравозы яшчэ працягваюць працаваць, цягаючы рэтра-экспрэсы, а ў шэрагу краін яны і дагэтуль працягваюць працаваць на магістралях у якасці асноўных.