Педагогіка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Педагогіка''' (стар.-грэч. Παιδαγωγική - мастацтва выхавання, ад παῖς - дзіця і ἄγω - вяду) — ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:32, 30 кастрычніка 2010

Педагогіка (стар.-грэч. Παιδαγωγική - мастацтва выхавання, ад παῖς - дзіця і ἄγω - вяду) — навука аб выхаванні, навучанні і адукацыі чалавека.

Гістарычная даведка

Слова «педагогіка» паходзіць ад грэчаскага παιδαγωγική, што азначае літаральна «вядзенне дзіцяня». У Старажытнай Грэцыі «педагог» - раб, які назіраў за дзіцем, адказваў за наведванне ім школы (часта - няздольны да фізічнай працы). Развіццё педагогікі неаддзельна ад гісторыі чалавецтва. Педагагічная думка зарадзілася і на працягу тысячагоддзяў развівалася ў старажытнагрэчаскай, старажытнаўсходніх і сярэднявечнай тэалогіі і філасофіі. Упершыню педагогіка вылучыць з сістэмы філасофскіх ведаў у пачатку XVII ст. англійскім філосафам і прыродазнаўцам Фрэнсісам Бэканам і замацавана як навука працамі чэшскага педагога Яна Амоса Каменскага. Да цяперашняга часу педагогіка з'яўляецца шматгаліновай навукай, якая функцыянуе і развіваецца ў цеснай узаемасувязі з іншымі навукамі.