Арганізацыя Аб’яднаных Нацый: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 70:
[[Міжнародны валютны фонд]], [[Сусветны банк]] і дванаццаць іншых незалежных арганізацый, якія называюць "спецыялізаванымі ўстановамі" , звязаны з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый праз адпаведныя дамовы аб супрацоўніцтве. Усе гэтыя ўстановы, уключаючы [[Сусветная арганізацыя аховы здароўя|Сусветную арганізацыю аховы здароўя]] і [[Міжнародная арганізацыя цывільнай авіяцыі|Міжнародную арганізацыю цывільнай авіяцыі]], з'яўляюцца самастойнымі органамі, створанымі на аснове міжурадавых пагадненняў. На іх ускладзены шырокі дыяпазон міжнародных функцый у эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах, а таксама ў галіне адукацыі, аховы здароўя і іншых. Некаторыя з іх, напрыклад [[Міжнародная арганізацыя працы]] і [[Сусветны паштовы саюз]], старэйшыя за саму Арганізацыю Аб'яднаных Нацый. [[Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі]] таксама звязанае з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый спецыяльнай дамовай.
 
Апрача гэтага, цэлы шэраг упраўленняў, праграм і фондаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый - такіх, як [[Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па справах бежанцаў]] (УВКБ), [[Праграма развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый]] (ПРААН) альбо [[Дзіцячы фонд Арганізацыі Аб'яднаных НацыйААН]] ([[ЮНІСЕФ]]), займаюцца паляпшэннем сацыяльных і эканамічных умоваў ва ўсіх рэгіёнах свету. Гэтыя органы робяць справаздачы Генеральнай Асамблеі альбо Эканамічнай і Сацыяльнай Радзе.
 
Усе гэтыя арганізацыі маюць свае ўласныя кіраўнічыя органы, бюджэты і сакратарыяты. Разам з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый яны складаюць адзіную сям'ю, або сістэму Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Агульнымі і ўсё больш скаардынаванымі намаганнямі гэтых арганізацый і ажыццяўляецца іх шматгранная праграма дзеянняў.