Арканзас (рака): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Арканзас''' (анг. Arkansas River) — рака, адзін з найбуйнейшых правых прытокаў [[рака Місісіпі|ракі...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:35, 17 снежня 2010

Арканзас (анг. Arkansas River) — рака, адзін з найбуйнейшых правых прытокаў ракі Місісіпі. Арканзас цячэ па Вялікім раўнінах на ўсход і паўднёвы ўсход, перасякаючы штаты Каларада, Канзас, Аклахома і Арканзас.

Даўжыня - 2364 кіламетру (шостая ў ЗША, другі па даўжыні прыток Місісіпі пасля Місуры). Бярэ пачатак у Скалістых Гарах у акрузе Лэйк (анг. Lake County) каля Ледвіля (анг. Leadville), штат Каларада. Упадае ў Місісіпі ля Напалеон, штат Арканзас. Плошча басейна 505000 км ², сярэдні расход вады 240 м ³ / с, трэці прыток Місісіпі пасля Місуры і Агаё.