Нью-Дэлі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 78:
Маючы агульную плошчу 42,7 км², Нью-Дэлі займае невялікую частку метраполіса Дэлі. Горад размяшчаеца на [[Інда-Гангская раўніна|Інда-Гангскай раўніне]], дзякуючы чаму ў ім назіраецца нязначны перапад вышынь. Нью-Дэлі ляжыць на заходнім берагу ракі [[Рака Джамна|Джамна]]. Нью-Дэлі знаходзіцца ў сейсмічнай зоне IV, што робіць яго ўразлівым да моцных землятрусаў.
 
Клімат Нью-Дэлі — вільготны, субтрапічны, фарміруецца пад уплывам мусонаў. Назіраецца вялікая розніца паміж летнімі і зімовымі ўзроўнямі тэмпературы і вільготнасці. Лета доўгае і вельмі гарачае (да 40°С), зіма адносна сухая і прахладная (каля 4°С). Лета працягваецца з красавіка да кастрычніка, з мусонным сезонам пасярэдзіне. Зіма пачынаецца ў лістападзе і дасягае піку ў студзені. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 714 мм, большасць з іх прыходзіцца на мусоны ў ліпені і жніўні.
 
 
{{пішу||}}