Упсальскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Упсальскі ўніверсітэт''' (шв. Uppsala universitet) — найстарэйшы публічны ўніверсітэт Швецыі і ўсёй...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:01, 5 студзеня 2011

Упсальскі ўніверсітэт (шв. Uppsala universitet) — найстарэйшы публічны ўніверсітэт Швецыі і ўсёй Скандынавіі, які існуе з 1477 г. З універсітэтам звязаныя імёны такіх навукоўцаў, як Карл Ліней, Андэрс Цэльсій, Андрэс Ангстрэм, Адам Афцэліюс, Пер Афцэліюс. Знаходзіцца ў шведскім горадзе Упсала.

Гісторыя

Заснаваны ў 1477 годзе. Кароль Густаў-Адольф ахвяраваў установе ўсе свае фамільныя багацці.

Галоўны будынак універсітэта Упсалы ва ўніверсітэцкім парку, Упсала (завершаны ў 1887).

Універсітэцкая бібліятэка налічвае каля 275 000 тамоў, не ўлічваючы дробных кніг і брашур, і 12000 рукапісаў, у ліку якіх Codex argenteus Вульфілы. Нумізматычная калекцыя (каля 16 000 манет), збор карцін, каштоўныя калекцыі мінералаў, вялікі батанічны сад з музеем і са статуяй Лінея, хімічная лабараторыя і іншыя (агульным лікам 12) акадэмічныя ўстановы.

Будынак універсітэта, узведзены ў 1879-1887, пабудавана ў стылі Рэнесанс, з мармуровымі калонамі, раскошнымі заламі і аўдыторыямі.