Белінцона: Розніца паміж версіямі

сталіца кантона Тычына, Швейцарыя
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Белінцона''' (італ. і ромш. Bellinzona, лац. Bilitio) — галоўны горад швейцарскага [[кантон Тычына|кан...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:57, 6 студзеня 2011

Белінцона (італ. і ромш. Bellinzona, лац. Bilitio) — галоўны горад швейцарскага кантона Тычына. Горад размешчаны ля падножжа Альпаў на ўсход ад ракі Тычына на вышыні 230 метраў над узроўнем мора.

Насельніцтва і эканоміка

На 2008 год у горадзе пражывала 17286 жыхароў. Гэта другі па колькасці насельніцтва горад у кантоне пасля Лугана. Большая частка насельніцтва гаворыць па-італьянску.

Белінцона з'яўляецца важным транспартным вузлом, праз які праходзяць аўтамабільныя і чыгуначныя магістралі, якія вядуць да перавала Сен-Гатард. Праз горад праходзяць дзве аўтамагістралі А2 Базель - Гатард - Белінцона - Лугана і А13 Санкт-Маргрэтэ - Курэй - Сан - Бэрнардына - Белінцона. Сен-Гатардскай чыгунка з Люцэрна таксама праходзіць праз Белінцону.

Аснову мясцовай прамысловасці ўтварае машынабудаванне. Асноўным працадаўцам з'яўляецца Швейцарская федэральная чыгунка.