Клімент IX: Розніца паміж версіямі

238-ы Папа Рымскі (1667—1669)
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Клімент IX''' (лац.: Clemens PP. IX) (у свеце Джуліё Распільёзі, італ. Guilio Rospigliosi; 28 студзеня 1600 - [[...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:24, 28 студзеня 2011

Клімент IX (лац.: Clemens PP. IX) (у свеце Джуліё Распільёзі, італ. Guilio Rospigliosi; 28 студзеня 1600 - 9 снежня 1669) — папа рымскі з 20 чэрвеня 1667 да 9 снежня 1669.

Джуліё Распільёзі нарадзіўся 28 студзеня 1600 у Пістоі. Вывучаў філасофію і тэалогію ў Пізанскім універсітэце. У 1644 быў нунцыем у Іспаніі. У 1657 прызначаны кардыналам. Кіраваў створанай у часы Урбана VIII Кангрэгацыяй па справах дзяржавы. Гэта была пасада, якая адпавядае цяперашняму статс-сакратару. Пад націскам Францыі канклаў абраў Распільёзі папам. Яго непатызм быў умераным. Сваякі папы не ўдзельнічалі ў справах кіравання царквой і папскай дзяржавай. Аднак у далейшым не столькі папа, колькі рымская курыя кіравала царквой і яе палітыкай. Вызначалі гэтую палітыку галоўным чынам прадстаўнікі італьянскіх арыстакратычных родаў, якія сваёй кар'ерай былі абавязаныя непатызму папярэднікаў папы. Клімент IX быў гарачым аматарам опернай музыкі, складаў лібрэта (у прыватнасці, для оперы Стэфана Ландзі «Святы Аляксій», 1634), спрыяў пабудове музычнага тэатра на месцы старой гарадской турмы. Перад самой смерцю папа даведаўся пра страты ім Кандзі (цяпер Іракліён) - апошняга хрысціянскага бастыёна на занятымі туркамі Крыце. Папскі флот, пасланы туды пад камандаваннем непота Вінчэнца Распільёзі, пацярпеў паразу (6 верасня 1669).