Клаўдзій Пталемей: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Клаўдзій Пталемей''' (Κλαύδιος Πτολεμαῖος, лац. Ptolemaeus), радзей '''Пталамей''' (Πτολομαῖος, Ptolo...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:46, 29 студзеня 2011

Клаўдзій Пталемей (Κλαύδιος Πτολεμαῖος, лац. Ptolemaeus), радзей Пталамей (Πτολομαῖος, Ptolomaeus) (каля. 87-165) — старажытнагрэчаскі астраном, астролаг, матэматык, оптык, тэарэтык музыкі і географ. У перыяд з 127 па 151 год жыў у Александрыі, дзе праводзіў астранамічныя назіранні.

Біяграфія

Клаўдзій Пталемей - адна з найбуйнейшых фігур у навуцы позняга элінізму. У астраноміі Пталемею не было роўных на працягу цэлага тысячагоддзя - ад Гіпарху (II ст. да н. э.) да Біруні (X-XI стст. н. э.).

Гісторыя даволі дзіўным чынам абыйшлася з асобай і працамі Пталемея. Пра яго жыццё і дзейнасць няма ніякіх згадак у сучасных яму аўтараў. У гістарычных працах першых стагоддзяў нашай эры Клаўдзій Пталемей часам звязваўся з дынастыяй Пталемеяў, але сучасныя гісторыкі лічаць гэта памылкай, якая ўзнікла з-за супадзення імёнаў (імя Пталамей было папулярным на тэрыторыі былога царства Лагідаў). Рымскі nomen (радавое імя) Клаўдзій (Claudius) паказвае, што Пталамей быў рымскім грамадзянінам і продкі яго атрымалі рымскае грамадзянства, хутчэй за ўсё, ад імператара Клаўдзія.