Англійская рэвалюцыя: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Англійская рэвалюцыя XVII стагоддзя''' (вядомая таксама як '''Англійская грамадзянская вайна...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:39, 7 лютага 2011

Англійская рэвалюцыя XVII стагоддзя (вядомая таксама як Англійская грамадзянская вайна; анг. English Civil War; ў савецкай гістарыяграфіі Англійская буржуазная рэвалюцыя) — працэс пераходу ў Англіі ад абсалютнай манархіі да канстытуцыйнай, пры якой улада караля абмежаваная уладай парламента, а таксама гарантаваныя грамадзянскія свабоды.

Рэвалюцыя прыняла форму канфлікту выканаўчай і заканадаўчай уладаў (кароль супраць парламента), што перарасло ў грамадзянскую вайну, а таксама ў форму рэлігійнай вайны паміж англіканамі і пурытанамі. У Англійскай рэвалюцыі быў заўважаны, хоць гуляў і другарадную ролю, таксама элемент нацыянальнай барацьбы (паміж англічанамі, шатландцамі і ірландцамі).

Тэрміналогія

Тэрмін «Англійская грамадзянская вайна» з'яўляецца агульнавядомай назвай рэвалюцыі, аднак гісторыкі часта падзяляюць яе на 2 ці 3 розныя вайны. Нягледзячы на тое, што паняцце апісвае падзеі, якія адбываліся ў Англіі, канфлікт таксама ўключаў у сябе войны супраць Шатландыі і Ірландыі і іх грамадзянскія войны.

У адрозненне ад іншых грамадзянскіх войнаў у Англіі, па сутнасці ўяўляюць сабой барацьбу за ўладу, гэтая вайна закранала яшчэ і сам лад кіравання ў Брытаніі і Ірландыі.