Дэніс Рычы: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Дэніс Рычы''' (анг: Dennis MacAlistair Ritchie; нар. 9 верасня 1941) — камп'ютэрны спецыяліст, вядомы па...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:28, 8 лютага 2011

Дэніс Рычы (анг: Dennis MacAlistair Ritchie; нар. 9 верасня 1941) — камп'ютэрны спецыяліст, вядомы па ўдзелу ў стварэнні моў праграмавання B, BCPL, C, пашырэння ALTRAN для мовы праграмавання FORTRAN, удзелу ў распрацоўцы аперацыйных сістэм Multics і UNIX.

Біяграфія

Рытчы нарадзіўся ў Бронксвіле, Нью-Ёрк, скончыў Гарвард са ступенню бакалаўра па фізіцы і прыкладной матэматыцы. У 1967 годзе пачаў працаваць у Bell Labs.

C і UNIX

Рычы найбольш вядомы як стваральнік мовы праграмавання C і ключавы распрацоўшчык аперацыйнай сістэмы UNIX, а таксама як сааўтар кнігі «Мова праграмавання C», звычайна скарачаюць як «K / R» або «K & R» (аўтары Керніган і Рычы).