Кераміка: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Кераміка''' — вырабы з неарганічных, неметалічных матэрыялаў (напрыклад, гліны) і ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 16:59, 9 лютага 2011

Кераміка — вырабы з неарганічных, неметалічных матэрыялаў (напрыклад, гліны) і іх сумесяў з мінеральнымі дабаўкамі, вырабляецца пад уздзеяннем высокай тэмпературы з наступным астуджэннем.

Віды керамікі

У залежнасці ад будовы адрозніваюць тонкую кераміку (чарапок шклопадобны або дробназярністы) і грубую (чарапок буйназярністы). Асноўныя віды тонкай керамікі - фарфор, паўфарфор, фаянс, маёліка. Асноўны від грубай керамікі - ганчарная кераміка. акрамя таго адрозніваюць кераміку карбідавую, барыдную, сіліцыдную і інш.

Фарфор мае шчыльны запечаным чарапок белага колеру (часам з блакітнаватым адценнем) з нізкім водапаглынаннем (да 0,2%), пры паляпванні выдае высокі меладычны гук, у тонкіх слаях можа прасвечваць. Сыравіна для фарфору - каалін, пясок, палявы шпат і іншыя дадаткі.

Фаянс мае кіпры белы чарапок з жаўтаватым адценнем, сітаватасць чарапка 9 - 12%. З-за высокай сітаватасці вырабы з фаянса цалкам пакрываюцца бясколернай глазурай невысокай тэрмастойкасці. Фаянс ўжываецца для вытворчасці сталовага посуду штодзённага выкарыстання. Сыравіна для вытворчасці фаянса - белыя гліны з даданнем крэйды і кварцавага пяску.

Беларуская кераміка