Швайпольт Фіёль: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др New page: '''Швайпольт ФІЁЛЬ''' [ням.: ''Schweipold Fiol'' ; каля 1460, Нойштадт на Айше – 07.05.1525/16.05.1526], славянскі перашадрукар. ...
(Няма розніцы)

Версія ад 23:26, 24 сакавіка 2007

Швайпольт ФІЁЛЬ [ням.: Schweipold Fiol ; каля 1460, Нойштадт на Айше – 07.05.1525/16.05.1526], славянскі перашадрукар. Па паходжанні немец з Франконіі, каталіцкага веравызнання.

Прыбыў у Кракаў у 1479, быў майстрам гафцярскай справы.[1] На сродкі заможнага кракаўскага мешчаніна Яна Тужона заснаваў друкарню з кірылічнымі шрыфтамі, вырабленымі Рудольфам Барсдорфам з Браўншвейгу. Зберагліся чатыры выдадзеныя ім богаслужбовыя кнігі на царкоўнаславянскай мове. Дзве з іх — “Васьмігласнік” (1491) і “Часаслоў” [2] (1491) маюць кароткае пасляслоўе ў форме калафона з тэкстам: “Доконана быс сия книга у великомъ граде Кракове при державе великого короля полского Казимира и докончана быс мещанином краковскимъ Шваиполтомъ Фиоль из немец немецкого роду Франкъ. И скончасас бо божием нарожениемъ 14 съть девять десят 1 лето”. Іншыя дзве кнігі — “Трыёдзь посная” (не датавана) і “Трыёдзь каляровая” (1492) не маюць выхадных звестак. Верагодна, кірылічнае кнігавыдавецтва было камерцыйным прадпрыемствам, разлічаным на шырокі рынак праваслаўнага рэгіёна Усходняй Еўропы. З дакументальных крыніцаў вядома, што Ш.Ф. арыштоўваўся кракаўскай інквізіцыяй па падазрэнні ў ерасі, але быў апраўданы судом у 1492. Пакінуў Кракаў, жыў у Левачы у Славакіі.


  1. Вышыванне золатам па тканіне.
  2. Зборнік малітваў і канонаў на ранішняе, дзённае і ўсяночнае богаслужэнне.