Касцёл Святога Казіміра (Магілёў): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Фарны касцёл, або касцёл Казіміра - помнік архітэктуры пач. 17—19 ст.<br /> Пабудаваны ў 1604 годзе...'
(Няма розніцы)

Версія ад 19:55, 11 сакавіка 2011

Фарны касцёл, або касцёл Казіміра - помнік архітэктуры пач. 17—19 ст.
Пабудаваны ў 1604 годзе па фундацыі караля Сігізмунда III, які быў уладальнікам вёсак Аўданілавічы, Заходы, Цераховы, Пруды, Сястрын і гарадской зямлі ў Магілёве. У 1810 годзе касцёл перабудаваны ў стылі класіцызму.

Мураваны 1-нефавы прамавугольны ў плане храм з бакавымі прыбудовамі і 5-граннай алтарнай апсідай. Усходні і заходні фасады вырашаны ў выглядзе класічных порцікаў. Аб'ём завершаны драўляным купалам на нізкім барабане. Хоры, дзе размяшчаўся 7-галосны арган, падтрымліваліся 4 драўлянымі слупамі. Тры алтары былі ўпрыгожаны драўлянай скульптурай.
Захаваўся часткова, зараз тут складское памяшканне РУП "Белтэлекам".