Маркграф: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Krupski Oleg (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Krupski Oleg (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Маркграф''' ({{lang-de|Markgraf, Margrave}}) - граф маркі (зямлі), кіраўнік пагранічнай зямельнай акругі (маркі) ў Франкскай дзяржаве ў [[VIII]] - [[IX]] ст.. Пазней прадстаўнік вышэйшага тытулаванага дваранства (князі ў Нямеччыне; маркізы ў [[Францыя|Францыі]], [[Іспанія|Іспаніі]] і [[Італія|Італіі]]). Службовая асоба ў падначаленні караля, надзелена шырокімі адміністрацыйнымі, ваеннымі і судовымі паўнамоцтвамі ў марцы (зямлі).
 
У сярэднявечнай [[Германія|Германіі]] маркграфы сталі уладарамі княства (маркграфства). На сваіх тэрыторыях маркграфы валодалі уладай ўзроўню герцага за адзіным выключэннем: падчас ваенных паходаў маркграфа ішлі за герцагскім сцягам. Інстытут маркграфства паўстаў і быў уведзены ў праўленне [[Карл Вялікі|Карла Вялікага]] ў пачатку [[IX]] ст.. На межах сваёй дзяржавы Карл Вялікі стварыў: Аварскаю, Фріульскую, Саксонскаю, Сорбскую і Іспанскую маркі (зямлі). На ўсходняй мяжы Баварыі была ўтворана Усходняя марка (пазней вядомая як Аўстрыйская марка). Для абароны Цюрынгіі і Саксоніі ад нападаў славян імператары Саксонскай дынастыі заснавалі Паўночную марку ({{lang-de|Nordmark}}), пазней ператвораную ў Брандэнбургскую, таксама Мейсенскую і Дацкую маркі. Пасля імператара Генрыха III на мяжы Карынтыі была створана Штырыйская марка, а на захадзе маркграфства Намюр. Маркграф Брандэнбурга ў [[1356]] г. атрымаў непасрэдныя паўнамоцтвы імперскіх князёў - [[курфюрст]]аў, а маркграф Аўстрыйскій атрымаў тытул герцага (пазней [[эрцгерцаг]]а). Пасля распаду герцагстваў ўсе маркграфа атрымалі статус імперскіх князёў, а «маркграф» застаўся тытулам, які напрыклад, ад Брандэнбургскай дынастыі Гогенцалернаў перайшоў да Франконскай. У Італіі, дзе імператары таксама ўвялі тытул маркграфа, a таксама ў Францыі, ад яго адбыўся дваранскі тытул Маркіз (ад слова "марка" - зямля).