Магнус III (кароль Нарвегіі): Розніца паміж версіямі

кароль Нарвегіі (1093—1103)
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Магнус III Галаногі''', або '''Басаногі''' (стар.-сканд. Magnús berfœtt) (1073 - 23 жніўня 1103) — каро...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:49, 30 сакавіка 2011

Магнус III Галаногі, або Басаногі (стар.-сканд. Magnús berfœtt) (1073 - 23 жніўня 1103) — кароль Нарвегіі (1093 - 1103), сын Олафа III Ціхага і наложніцы Торы. Праўленне Магнуса III азнаменавала сабой спробу адраджэння агрэсіўнай экспансіі вікінгаў і было накіравана на стварэнне нарвежскай імперыі ў Ірландскім моры і паўночнай часткі Брытанскіх астравоў. Пасля гібелі Магнуса ў Ольстэры, створаная ім імперыя развалілася. Існуе некалькі версій мянушкі Магнуса III. Самая распаўсюджаная і найбольш праўдападобная: за прыхільнасць да нашэння гэльскага адзення, правобраза кілта.