Ансамбль Віленскага ўніверсітэта: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 31:
 
У [[1929]] годзе да 350-годдзя універсітэта ў нішах будынка аўлы былі ўсталяваны алегарычныя фігуры Ісціны і Прыгажосці (скульптар [[Баляслаў Балзукевіч]]). Яны не захаваліся. Зараз ў нішах устаноўлены стылізаваныя фігуры студэнтаў. Над фасадам аўлы надпіс {{lang-la|Alma Mater Vilnensis}}. На першым паверсе дзейнічае кафэ, вядомае па неафіцыйнай назве «морг». У двары адбываюцца ўрачыстасці з нагоды пачатку новага навучальнага года і заканчэння навучальнага года.
 
== Двор абсерваторыі ==
[[Выява:VilniusUniversityObserwatorija.jpg|thumb|left|''Двор абсерваторыі. Фрагмент банкноты 100 [[Літоўскі літ|літаў]]'']]
 
Двор абсерваторыі ({{lang-lt|Observatorijos kiemas}}, {{lang-pl|dziedziniec Poczobuta}}) — найстарэйшы двор ансамбля Вільнюскага ўніверсітэта. Ніжнія паверхі будынкаў адносяцца да [[XV стагоддзе|XV стагоддзя]]. Двор утварыўся ў [[XVI стагоддзе|XVI стагоддзі]] будаўніцтвам будынкаў езуіцкай калегіі, таму яго называлі дваром калегіі.
[[Выява:Vilnius University.Observatory.jpg|thumb|''Абсерваторыя'']]
Цяперашнюю форму двор атрымаў у пачатку [[XVII стагоддзе|XVII стагоддзя]]. У двары ў [[XVII стагоддзе|XVII]]—[[XVIII]] стагоддзях вырошчвалі лекавыя расліны і ў паўднёвым крыле размяшчалася аптэка. У канцы [[XVIII стагоддзе|XVIII стагоддзя]] ў гэтым жа будынку змяшчаліся канцылярыя і архіў [[Адукацыйная камісія|адукацыйнай камісіі]].
 
На будынку астранамічнай абсерваторыі па фрызу знаходзіцца надпіс — цытата на [[Лацінская мова|лацінскай мове]] з [[Вергілій|Вергілія]]: {{lang-la|Addidit antiquo virtus nova lumina coelo}} («Адвага дае старому небу новае святло»). Ніжэй: {{lang-la|Haec domus Uraniae est: Curae procul este profanae: Temnitur hic humilis tellus: Hinc itur ad astra}} («Гэта дом Ураніі. Ідзіце прэч, прафаны! Тут зневажаюць нікчэмную Зямлю: адсюль падымаюцца да зорак»). Яшчэ ніжэй змешчаны надпіс у памяць 150-годдзя адукацыйнай камісіі і рэформы асветы. Будынак упрыгожвае [[дарыйскі ордэр|дарыйскі]] [[Фрыз, архітэктура|фрыз]] са знакамі [[задыяк]]а ў [[метопа]]х.
 
На сцяне заходняга корпуса знаходзіцца мемарыяльная табліца з тэкстам на [[Польская мова|польскай мове]] ў памяць [[Марцін Пачобут-Адляніцкі|Марціна Пачобут-Адляніцкага]], прафесара астраноміі і рэктара ўніверсітэта.
 
== Двор библиотеки ==
[[Выява:Uniwersytet Wilenski11.jpg|thumb|''Бібліятэка і абсерваторыя. ([[XIX стагоддзе]])'']]
[[Выява:Vilnius University in 2006.jpg|thumb|''Цэнтральны будынак універсітэта'']]
 
{{пішу||}}