Лаўрэнцій Паўлавіч Берыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:MarshalBeria.jpg|thumb|Лаўрэнцій Паўлавіч Берыя]] '''Лаўрэнцій Паўлавіч Берыя''' (груз. ლავრენტი პავლეს ძე ბერია, 17 (29) сакавіка [[1899]] - [[23 снежня]] [[1953]]) — [[СССР|савецкі]] дзяржаўны і палітычны дзеяч, Генеральны камісар дзяржбяспекі (1941), [[Маршал Савецкага Саюза]] (з 1945), Герой Сацыялістычнай Працы (з 1943).
 
Намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР (1946-1953), першы намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР (1953). Член Дзяржаўнага камітэта абароны СССР (1941-1944), намеснік старшыні ДКА СССР (1944-1945). Член ЦВК СССР 7 склікання, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1-3 скліканняў. Член ЦК ВКП (б) (1934-1953), кандыдат у члены Палітбюро ЦК (1939-1946), член Палітбюро (1946-1953). Уваходзіў у бліжэйшае атачэнне [[Сталін|І. В. Сталіна]]. Курыраваў шэраг найважнейшых галін абароннай прамысловасці, у тым ліку ўсе распрацоўкі, якія датычылі стварэння [[ядзерная зброя|ядзернай зброі]] і ракетнай тэхнікі.