Беларуская незалежніцкая партыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 3:
БНП была ўтворана праўдападобна на мяжы 1939—1940 у [[Вільня|Вільні]] (паводле іншай версіі, у [[Менск]]у ў [[1942]]).<ref>Ёрш С., Горбік С. Беларускі супраціў. С. 19-20</ref> Ініцыятарам яе ўзнікненьня быў адзін з ідэолагаў беларускага нацыянальнага руху кс. [[Вінцэнт Гадлеўскі]], а аб’ядноўвала яна дзеячоў маладога пакалення.<ref>Ёрш, С.14.</ref>
 
Кіравалася створанымі да восені 1942 Цэнтральным Камітэтам і пяццю акруговымі камітэтамі. Кіраўнікі: [[Усевалад Родзька]] (цэнтральны камітэт), [[Міхал Вітушка]] (сябар ЦК), [[Дзмітрый Касмовіч]] (сябар ЦК), [[ЮллянЮльян Саковіч]] (мінскі акруговы камітэт), [[Францішак Аляхновіч]] (віленскі акруговы камітэт) і інш. Структуры БНП існавалі ў 1942-[[1943]] на Браншчыне і Смаленшчыне. Выпускала фармальна нелегальны орган друку «Бюлетэнь БНП»<ref>2 нумары ў 1942—1944 у Беларусі (2-і нумар тыражом 500 ас.), 3-і — жнівень 1944, Усх. Прусія, 4-ы — восень 1944, Берлін, 5-ы (апошні «ваенны») — снежань 1944 або студзень [[1945]], 6-ы (апошні) — восень [[1946]], Зах. Германія. Ёрш, С.127-129.</ref>, пасля вайны — бюлетэнь «Праца і Воля» (2 нумары, [[1949]]). Фармальна БНП прадстаўлялася як патрыятычная і канспірацыйная арганізацыя з задачай збройнай барацьбы за незалежнасць Беларусі, рэальна кіраўніцтва ад пачатку супрацоўнічала з [[Абвер]]ам.
 
Практычную дзейнасць БНП пачала ў чэрвені [[1944]]<ref>Туронак, С.155.</ref>, стварэннем некалькі канспірацыйных груп у Беларусі дзеля вядзення разведкі і дыверсій у тыле [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] (паводле інш. крыніц, падрыхтоўка такіх груп з дапамогаю Абверу вялася з восені [[1943]], асабліва актыўна зімой-вясной 1944<ref>Ёрш, С.15.</ref>). Выконваючы непасрэдную сваю задачу барацьбы з савецкім войскам у Беларусі, БНП кіравала беларусаў-дабраахвотнікаў у [[Школа Дальвіц|вайсковую школу «Дальвіц»]] (таксама вядомую як беларускі дэсантны батальён «Дальвіц»). Парашутныя закідванні груп з батальёну «Дальвіц» у [[Беларусь]] працягваліся з верасня 1944. Частка гэтых груп, як паведамлялася ў інфармацыйных дакументах БНП, працягвала дзейнічаць яшчэ зімою 1945/1946<ref>Ёрш, С.137,138.</ref>, і нават да 1956<ref>Ёрш, С.17.</ref>.