Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1430-х гадах: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Гэту старонку апошній раз рэдагаваў удзельнік Rave (размовы | уклад) 4 месяца таму
др артаграфія
Радок 7:
 
=== Дыпламатычная барацьба ===
Дыпламатычная барацьба спачатку была выйграная Свідрыгайлам, які змог атрымаць вайсковую падтрымку малдаўскага ваяводы Аляксандра Добрага, які быў ворагам каталіцтва, і нават паддаў сваю краіну туркам, каб магчы выступіць усімі сіламі супраць Польшчы. Дамовы аб нейтральнасці былі ўкладзеныя з праваслаўнымі Ноўгарадам (21.1.1431) і Псковам (канец 1431 – пач. 1432); Масква, аднак, не падтрымала Свідрыгайлу, магчычмамагчыма, з-за тагачасных міжусобіц маскоўскіх князёў. Рашуча падтрымаў Свідрыгайлу татарскі хан Ахмет. На дапамогу Свідрыгайлу збіраліся [[гусіты]] (сярод іх — [[Жыгімонт Карыбутавіч]]), якія былі тады сур'ёзнай вайсковай сілай, і аб'ядноўваліся з праваслаўем адносна раду царкоўных дагматаў і варожасці да каталіцтва. Аднак удзел гусітаў у канфлікце каталіцкаму свету ўдалося адхіліць, прапануючы ім саступкі на Базельскім саборы.
 
Моцную падтрымку Свідрыгайла атрымаў з боку Германіі. Яшчэ 8.11.1430 ён звярнуўся да германскага імператара Сігізмунда з прапановай супольнага выступлення супраць туркаў, узамен за такія самыя прапановы каранацыі, якія рабіліся Вітаўту і за падтрымку ў барацьбе з Польшчай. Сігізмунд не толькі згадзіўся, але і парадзіў начальніку Нямецкага ордэна падтрымаць Свідрыгайлу. Ёсць звесткі, што каранацыя ўжо падрыхтоўвалася недзе ў Прусіі, а з епіскапам заграбскім была высланая карона для Свідрыгайлы; аднак, каранацыя не адбылася. Гросмайстар Ордэна, аднак, спачатку заняў чакальную пазіцыю, бо Ордэн тады быў ужо моцна аслаблены, і існавала небяспека аб'яднання абодвух праціўнікаў — Польшчы і ВКЛ — супраць Ордэна; папа рымскі забараняў Ордэну ваенны саюз з Свідрыгайлам.
 
У 2-й пал. лютага 1431 на сойме польскай шляхты ў Сандаміры Ягайла радзіў памяркоўнае развязанне, але сойм пастанавіў пачаць вайну супраць ВКЛ летам 1432, а найперш здабыць Луцк. Наогул, Ягайла ў гэтым канфлікце займаў прымірэнчую пазіцыю, але ўжо не быў дастатковага ўплыву. Так, мірнае пасольства з удзелам Станіслава Цёлка (епіск. познанскі) і Яна (епіск. хелмскі), Сендзівоя з Астрога (ваявода познанскі) і Яна з Ліхіна (ваявода брэсцкі) не мела, відаць, задачы сапраўды дасягнуць міру, бо дамагалася безумоўнагабезумоўнае здачы Падолля і безумоўнага выканання Гарадзельскай уніі — г.зн. зрачэння вялікакняскага тытулу ў рукі Кароны. Свідрыгайла адмовіўся, але сам выслаў пасольства на чале з князем Васілём Красным, якое прывезла ў красавіку 1431 адмову па ўсіх пунктах.
 
Такім чынам, польскія паны хацелі вайны, кароль спрабаваў дасягнуць міру, але Свідрыгайла выставіў такія непрыймальныя для Польшчы патрабаванні пачатку перамоваў (вяртанне узятых падольскіх замкаў), чым фактычна адмовіўся ад магчымасці дасягнення міру.