Эдуард Станіслававіч Валасевіч: Розніца паміж версіямі

беларускі пісьменнік, паэт-байкапісец
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Эдуард Станіслававіч Валасевіч''' нарадзіўся 12 сакавіка 1918 года ў горадзе Магілёве ў сям'і...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:52, 9 чэрвеня 2011

Эдуард Станіслававіч Валасевіч нарадзіўся 12 сакавіка 1918 года ў горадзе Магілёве ў сям'і чыгуначніка. Спачатку вучыўся ў чыгуначнай сямігодцы. У 1935—1936 гадах працаваў грузчыкам на чыгунцы. З 1941 года у Савецкай Арміі. Быў цяжка паранены ў 1943 годзе. З 1944 года выкладаў фальклор і рускую літаратуру ў Магілёўскім педінстытуце. У 1952 годзе пераехаў у Мінск. Працаваў у часопісах «Полымя», «Вожык», у Белдзяржфілармоніі. Член СП СССР з 1950 г. У друку выступае з 1938 г. Першую кніжку «Вершы і байкі» выдаў у 1954 г. Аўтар зборнікаў баек «Залатая рыбка» (1957), «Як дбаеш — так і маеш» (1958), «Арліны суд» (1959) і г.д.