Ален Прост: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ален Мары Паскаль Прост''' (фр. Alain Marie Pascal Prost; нар. 24 лютага 1955) — знакаміты французскі а...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:02, 10 чэрвеня 2011

Ален Мары Паскаль Прост (фр. Alain Marie Pascal Prost; нар. 24 лютага 1955) — знакаміты французскі аўтагоншчык. Удзельнік трынаццаці чэмпіянатаў Формулы-1. Чатырохразовы чэмпіён свету. Першынстваваў у 1985, 1986, 1989, 1993 гадах. Па заканчэнні кар'еры аўтагонніка, стварыў уласную каманду «Prost Grand Prix», якая праіснавала з 1997 па 2001 год, так і не дамогшыся істотных вынікаў.

Ален Прост лічыцца адным з лепшых пілотаў «Формулы-1» за ўсю яе гісторыю. За свой акуратны стыль пілатажу атрымаў мянушку «Прафесар». У свой час ён усталяваў рэкорды па колькасці перамог, лепшых колаў, ачкоў і подыўмаў. У 2000-я практычна ўсе яго рэкорды былі пабітыя Міхаэлем Шумахерам, такім чынам, Прост застаецца другім па большасці абсалютных паказчыкаў.