Дзяржава тараскаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33:
 
У гады праўлення каконці Цыцыпандакуарэ адбылося заваёва некалькіх рэгіёнаў, якія, аднак, былі ізноў страчаныя ў выніку нападу ацтэкаў. У 1460 дзяржава тараскаў дасягнула ўзбярэжжа Ціхага акіяна ў раёне цяперашняга горада Сакатула (Zacatula), распаўсюдзілася да даліны Талука, а ў паўночнай частцы дасягнула тэрыторыі цяперашняга штата Гуанахуата. У 1470-я гг. ацтэкі пад кіраўніцтвам Ашаякатля захапілі шэраг прыгранічных тараскавых гарадоў і ўшчыльную падышлі да цэнтра дзяржавы, аднак у рэшце рэшт былі разгромленыя. Досвед гэтай вайны прымусіў кіраўніка Тараска яшчэ больш умацаваць мяжу з ацтэкамі шляхам збудаванні ваенных цэнтраў. Ён таксама дазволіў родам атом і матлацынка, якіх ацтэкі выгналі з родных зямель, пасяліцца на прыгранічных тэрыторыях пры ўмове, што тыя будуць прымаць удзел у абароне тарасксавых зямель. Пачынаючы з 1480 ацтэкскі кіраўнік Аўіцотль ўзмацніў барацьбу з тараскамі. У нападах на землі тараскаў ўдзельнічалі і іншыя народы - саюзнікі ацтэкаў - такія, як матлацінка, чонталі і куітлатэкі. Тараскі на чале з каконці Суангуа адбілі атакі, аднак пашырэнне дзяржавы тараскаў затармазілася да прыбыцця іспанцаў праз два гады пасля прыходу да ўлады апошняга з кіраўнікоў незалежнай дзяржавы тараскаў, Тангашуана II.
[[Выява:Tarascan Coyote Statuette.jpg|right|250px|thumb|Статуэтка у выглядзе [[каёт]]а,<ref>American Museum of Natural History.</ref> магчыма, выява бога-каёта [[Уіцымангары]].<ref>Covarrubias, p. 103.</ref> Вышыня: 43,5 см]]
 
== Заняпад дзяржавы тараскаў ==
Даведаўшыся пра падзенне ацтэкскай імперыі, каконці Тангашуан II адправіў пасланцаў да іспанскіх пераможцаў. Некалькі іспанцаў адправіліся разам з імі ў Цынцунцан, дзе іх прадставілі кіраўніку і адбыўся абмен падарункамі. Іспанцы вярнуліся разам з залатымі прадметамі, што абудзіла цікавасць Картэса да дзяржавы тараскаў. У 1522 г. іспанскія войскі пад камандаваннем Крыстабаля дэ Аліда былі накіраваны на тэрыторыю Тараска і праз некалькі дзён дасягнулі Цынцунцана. Войска тараскаў налічвала многія тысячы воінаў, магчыма, каля 100 тысяч, аднак у крытычны момант яно адмовілася ад барацьбы. Тангашуан падпарадкаваўся іспанскай адміністрацыі, і за гэта атрымаў даволі шырокую аўтаномію. Гэта прывяло да дзіўнага двоеўладдзя, бо Картэс і Тангашуан лічылі сябе кіраўнікамі Мічаакан на працягу некалькіх наступных гадоў: насельніцтва плаціла даніну абодвум. Калі іспанцы выявілі, што Тангахуан аддаваў іспанцам толькі невялікую частку той даніны, якую ён атрымліваў з насельніцтва, супраць яго быў накіраваны вядомы сваёй жорсткасцю Нуньё дэ Гусман, саюзнікам якога стаў тарасканскі дваранін Дон Пэдра Панса Куініерангары. Тангашуан быў узяты ў палон і пакараны. Пачаўся перыяд гвалту і беспарадкаў. Дачка Тангашуана, Прынцэса Эрэндзіра, падняла паўстанне, але яно скончылася разгромам паўстанцаў. На працягу наступных некалькіх гадоў іспанскі ўрад прызначыў марыянетачных кіраўнікоў Тараска, аднак калі Нуньё страціў давер і быў адкліканы ў Іспанію, у Тараска быў накіраваны біскуп Васка дэ Кірога для навядзення парадку. Ён хутка заваяваў аўтарытэт у мясцовага насельніцтва, якое спыніла супраціў і прызнала іспанскае валадарства.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{cite book |author=Covarrubias, Miguel|year=1957|title=Indian Art of Mexico and Central America|publisher=Alfred A. Knopf|location=New York}}