[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7:
 
Старажытныя будынкі мая, змешчаныя на стылабатах, — чатырохгранныя ступеністыя піраміды, на усечаных вяршынях якіх знаходзяцца невялікія храмы (напрыклад, «[[Храм Сонца]]» ў [[Паленке]], 2-я пал. 7 ст.), а таксама вузкія доўгія будынкі (рэзідэнцыі валадароў, жрэцтва і арыстакратыя), якія групуюцца вакол замкнёных двароў, і пляцоўкі для культавых гульняў. Скульптура (першапачаткова матэрыял — дрэва, затым — вапняк), прадстаўленая рэльефамі на сценах храмаў і стэлах (вельмі схематычнымі да 4 ст., больш натуральнымі ў 7 — пач. 8 ст.), атрымала асаблівае развіццё ў 2-й пал. 8 — 9 ст., калі ўтварыліся мясцовыя школы (Пэдрас-Неграс, Паленке, Капан і Кірыгуа). У гэты час з'явіліся ураўнаважаныя шматфігурную кампазіцыі, у якіх плоскі рэльеф свабодна спалучаўся з гарэльефам. Дасканаласці дасягнула дробная пластыка (статуэткі з тэракоты і вырабы з паўкаштоўных камянёў). Жывапіс мая прадстаўлены насценнымі роспісамі (яркія па колеры роспісы храма ў Банампаке, 2-я пал. 8 ст.) і малюнкамі на сасудах (міфалагічная або гістарычная тэматыка). Вядомыя малюнкі ў іерагліфічныя рукапісах мая (сярод іх сваім мастацкім узроўнем вылучаюцца малюнкі ў «Дрэздэнскага рукапісу»). У мая-тальтэкскі перыяд на паўвостраве Юкатан буйнымі архітэктурна-мастацкімі цэнтрамі былі гарады [[Чычэн-Іца]], [[Ушмаль]] і [[Маяпан]].
 
== Месцы пражывання сённяшніх Мая ==
Больш за ўсё мая пражывае ў паўднёвых штатах Мексікі: [[штат Ч'япас|Ч'япас]], [[штат Кампечэ|Кампечэ]], [[штат Юкатан|Юкатан]], [[штат Кінтана-Роа|Кінтана-Роа]] і [[штат Табаска|Табаска]]. У [[Беліз]]е мая складаюць 10% насельніцтва. У [[Гватэмала|Гватэмале]] да народу мая сябе прылічваюць больш паловы 12-мільённага насельніцтва краіны. Мая таксама пражываюць у заходняй частцы [[Гандурас]]а і [[Сальвадор]]а.
 
== Літаратура ==