Тры сястры (сельская гаспадарка): Розніца паміж версіямі

др
няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
'''Тры сястры''' ({{lang-en|Three Sisters}}) - прынятая ў этнаграфічнай літаратуры [[ЗША]] назва трох асноўных [[Сельскагаспадарчыя культуры|сельскагаспадарчых культур]], якія выкарыстоўваліся практычна ўсімі земляробчымі [[індзейцы|індзейскімі народамі]], у асаблівасці ў [[Паўночная Амерыка|Паўночнай]] і [[Месаамерыка|Цэнтральнай Амерыцы]]: [[гарбуз]], [[кукуруза]] і [[фасоль]].
 
У лацінаамерыканскай сельскай гаспадарцы вядомы тэрмін «мільпа» ([[:es:Milpa]]) — гэта фермы, дзе ў вялікім маштабе выкарыстоўваецца сумеснае культываванне трох дадзеных культур. «Тры сястры» ўзаемна карысныя адна для адной. Парасткі фасолі могуць віцца па кукурузе, дзякуючы чаму адпадае неабходнасць у жэрдзях. Фасоль, як і ўсе [[бабовыя]], забяспечвае наяўнасць [[азот]]а ў глебе, а гарбуз распасціраецца па зямлі, загароджваючы яе ад сонечнага святла і не даючы расці пустазеллю. Больш за тое, гарбуз забяспечвае натуральнае [[мульчаванне]] глебы, ствараючы [[мікраклімат]], які ўтрымлівае вільгаць, а яго пакрытыя шыпікамі сцеблы адпужваюць шкодных насякомых. У кукурузе адсутнічаюць [[амінакіслоты]] [[лізін]] і [[трыптафан]], неабходныя чалавеку для сінтэзу [[бялокбялкі|бялкоў]] і [[ніацін]]а, але фасоль ўтрымлівае абодва гэтыя рэчывы і разам з кукурузай забяспечвае збалансаваны рацыён.
 
Вырошчванне «трох сясцёр» было распаўсюджана ў многіх дакалумбавых культурах. [[Анасазі]] змаглі культываваць іх нават у адносна засушлівых умовах. Сярод плямёнаў паўднёвага захаду, напрыклад, [[тэва]], вядомая «чацвёртая сястра» — мясцовая разнавіднасць [[клеоме]] (''[[Cleome serrulata]]''), якая расце ў [[Скалістыя горы|Скалістых гарах]]. Гэта расліна прыцягвае [[пчолы|пчол]], якія апыляюць фасолю і гарбуз.
 
 
 
 
{{Дакалумбавы культуры}}
[[Катэгорыя:Сельская гаспадарка]]
 
[[am:ሦስቱ እኅትማማች]]
6 227

правак