Інд: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дадатак дзякуючы раздзелу на альтэрнатыўнай літаратурнай мове
Радок 20:
'''Інд''' ({{lang-bo|སེང་གེ།་གཙང་པོ}} Sênggê Zangbo, {{lang-zh|印度河}} Yìndù Hé, {{lang-hi|सिन्धु नदी}}, {{lang-pnb|دریاۓ سندھ}} Sindh, {{lang-ps|اباسين}} Abāsin, {{lang-sd|سنڌوندي}} Sindhu, {{lang-ur|دریائے سندھ}}) — буйная [[рака]] ў [[Паўднёвая Азія|Паўднёвай Азіі]], бярэ пачатак на тэрыторыі [[Кітай|Кітая]] ў [[Гімалаі|Гімалаях]] і працякае большай часткай па тэрыторыі паўночна-заходняй [[Індыя|Індыі]] і [[Пакістан]]а. Выток знаходзіцца на Тыбецкім нагор'і, вусце - на поўначы [[Аравійскае мора|Аравійскага мора]], недалёка ад [[горад Карачы|горада Карачы]]. Даўжыня Інда - 3180 км, плошча басейна - 960 800 км ²
 
== Гідраграфія ==
=== Выток і верхняе цячэнне ===
Выток ракі знаходзіцца на вышыні каля 5300 м<ref>[http://slovari.yandex.ru/dict/bse/article/00029/48500.htm Інд] на slovari.yandex.ru</ref> (5182 м па Геослоўніку<ref>[http://slovari.yandex.ru/dict/geography/article/geo/geo1/geo-1727.htm Слоўнік сучасных геаграфічных назваў — Інд]</ref> і 5500 м паводле Брытанікі<ref>[http://www.britannica.com/EBchecked/topic/286872/Indus-River Indus River — Britannica Online Encyclopedia]</ref>) на паўднёвым захадзе Тыбэцкага нагор’я, на паўночным схіле гары Гарынг-бочы (хрыбет [[Кайлаш]]), прыкладна ў 40 км на поўнач ад [[возера Манасаравар]]. Пад назвай Сіндху цячэ да зліцця з ракой Гар-Дзангбо каля вёскі Ларгмар, дзе атрымлівае назву Інд.
 
Больш за 1000 км Інд працякае на паўночны захад праз горы [[Каракарум, горная сыстэма|Каракарума]], прытрымліваючыся глыбокай тэктанічнай даліны і ўтвараючы шматлікія скалістыя цясніны. Мяжу паміж [[Тыбецкі аўтаномны раён|Тыбецкім аўтаномным раёнам]] і індыйскім штатам [[Джаму і Кашмір]] Інд перасякае на вышыні 4572 м непадалёк ад населенага пункта [[Дэмчок]]. Пасля працяглага горнага вучастка рака выходзіць у даліну, дзе размешчаны старажытны горад [[горад Лех, Індыя|Лех]] — сталіца гістарычнай вобласці [[Ладакх]]. Недалёка ад Леха ў Інд ўліваецца рака [[рака Занскар|Занскар]], пасля чаго ля горада [[Тынгмасганг]] рака зноў сыходзіць у цясніну і цячэ да прымежнага паселішча [[Баталік]].
 
Пасля перасячэння мяжы паміж штатам Джаму і Кашмір і пакістанскімі [[Гілгіт-Балцістан|Паўночнымі тэрыторыямі]] ў Інд упадае [[рака Шынга]]. Яшчэ прыкладна праз 80 км у Інд справа ўпадае [[рака Шаёк]]. У [[Скарду]] (галоўнага горада [[Балцістан]]а) у Інд справа ўпадае [[рака Шыгар]], якая карміцца найбуйнейшымі ледавікамі [[Біяфо]] і [[Балтора, ледавік|Балтора]]. Інд дасягае сваёй самай паўночнай кропкі ў піку [[Харамош]], пасля чаго зліваецца з ракой [[рака Гілгіт|Гілгіт]] (таксама справа) ля горада [[Бунджы]] і паварочвае на паўднёвы-захад, прарываючыся паміж адгор’ямі [[Гімалаі|Гімалаяў]] і [[Гіндукуш]]а. Адсюль па беразе Інда цягнецца [[Каракарумская шаша]]. Амаль адразу пасля зліцця з Гілгітам Інд папаўняецца водамі ракі [[рака Астор|Астор]] і працякае ў падножжаў гары [[Нанга Парбат]], якая сілкуе раку сваімі ледавікамі. Затым Інд перасякае мяжу Кашміра і ўцякае на тэрыторыю Пакістана.
 
У сярэднім цячэнні перасякае пагорыстыя нізкагор'і, дзе ў [[1977]] годзе была пабудавана [[дамба Тарбела]]. Пасля гэтага Інд прымае буйны прыток [[рака Кабул|Кабул]]а (вышыня месца сутокі — каля 610 м), працякае па Калабагскай цясніне паміж адгор’ямі [[Сулейманавы горы|Сулейманавых гор]] і [[Саляны хрыбет|Салянага хрыбта]] і затым выходзіць на [[Інда-Гангаўская раўніна|Інда-Гангаўская раўніну]].
 
{{зноскі}}
[[Катэгорыя:Рэкі Індыі]]
[[Катэгорыя:Рэкі Азіі]]