Аляксандр Надсан: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
З 1944 — на эміграцыі. Удзельнік Руху Супраціўлення ў Францыі. Ваяваў у 2-м Польскім корпусе генерала Андэрса, паранены ў бітве пад Монтэ-Касіна (Італія). З 1946 жыве у [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Выпускнік матэматычнага факультэта Лонданскага ўніверсітэту (1953). Стваральнік, кіраўнік (1951-53) Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. Магістр багаслоўя рымскай Грэцкай калегіі (1953-58). У 1958-м прыняў святарскае свячанне. Дырэктар школы-інтэрнату імя Кірылы Тураўскага пры Беларускай каталіцкай місіі (1966-75). Заснавальнік і кіраўнік [[Бібліятэка імя Ф. Скарыны ў Лондане|бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане]] (з [[1971]]). Кіраўнік беларускае каталіцкае місіі ў Вялікабрытаніі (з 1981). Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы (з 1986). Старшыня Беларускага камітэта дапамогі ахвярам радыяцыі ў Вялікабрытаніі (з 1989).
 
Пераклаў з грэцкай мовыі славянскай моваў на беларускую корпусзначную частку корпуса усходніхўсходніх літургічных тэкстаў. Аўтар больш за 250 навуковых публікацыяў, кніг па гісторыі Беларусі і гісторыі беларускага хрысціянства ХХ ст, малітаўніка «Госпаду памолімся» (2002), які ёсць афіцыйным тэкстам набажэнстваў Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Вызначыў год выдання «Малой падарожнай кніжкі» Скарыны (1522), а таксама расчытаў ды ўвёў у навуковы ўжытак аль-кітабы беларускіх татараў.
 
Ганаровы доктар [[ЕГУ|Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта]] (Вільня). Ведае 9 моў.