Яхта: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Яхта''' (нідэрл. jacht, ад jagen - гнаць, пераследваць) — першапачаткова лёгкае, хуткае судна для ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:52, 7 ліпеня 2011

Яхта (нідэрл. jacht, ад jagen - гнаць, пераследваць) — першапачаткова лёгкае, хуткае судна для перавозкі важных персон. У сучасным разуменні - любое судна, прызначанае для спартыщных або турыстычных мэт. Да яхт не адносяцца судны прызначаныя для камерцыйных мэтаў, перавозкі пасажыраў (калі асноўная мэта - транспартная, але не адпачынак і адпачынак на борце судна), перавозкі грузаў, інжынерных, выратавальных і даследчых работ у моры.

Першыя згадкі аб спартыўных ветразевых яхтах адносяцца да XVII стагоддзя. Сучасная яхта можа адносицца да аднаго з трох класаў судоў: парусныя яхты, парусна-маторныя і маторныя яхты. Практычна ўсе сучасныя парусныя яхты, прызначаныя для турызму, маюць дапаможны матор (падвясны матор) для манеўравання ў порце або руху з невялікай хуткасцю пры адсутнасци ветру. Парусныя яхты, якія не маюць матора, часцей за ўсё прызначаныя для спорту.