Аляксандр Ісаевіч Салжаніцын: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 62:
 
У гэты самы час у ЗША выйшаў зборнік «А.Салжаніцын. Выбранае»<ref>Чыкага, Russian Language Specialties (Russian Study Series, # 54)</ref>: «Адзін дзень…», «Качэтаўка» і «Матронаў двор»; у ФРГ у выдавецтве «[[Пасеў]]» — зборнік апавяданняў на нямецкай мове<ref>«Solshenizyn Alexander. …Den Oka-Fluss entiang. Funfzehn Kurzgeschijhten und eine Erzahlung», у перакладзе Мары Хольбэк</ref>.
 
=== Ізноў у Расіі ===
З пачаткам [[перабудова|перабудовы]] стаўленне ў СССР да творчасці і дзейнасці Аляксандра Салжаніцына змянілася, былі надрукаваныя шматлікія ягоныя творы. У пачатку [[1990-я|1990-х]] гг. загадам прэзідэнта СССР [[Міхаіл Гарбачоў|Міхаіла Гарбачова]] было адноўленае ягонае савецкае грамадзянства.
 
За кнігу «Архіпелаг ГУЛАГ» у [[1990]] Салжаніцыну была прысуджаная Дзяржаўная прэмія.
 
Салжаніцын разам з сям'ёй вярнуўся на радзіму [[27 мая]] [[1994]] году, прыляцеўшы з [[ЗША]] ва [[Уладзівасток|Ўладзівасток]] і праехаўшы цягніком праз усю краіну да сталіцы.
 
У сярэдзіне 1990-х<ref>http://www.1tv.ru/owa/win/ort6_main.print_version?p_news_title_id=79048</ref> асабістым распараджэннем расійскага прэзідэнта [[Барыс Ельцын|Барыса Ельцына]] яму была падораная дзяржаўная дача<ref>http://wikimapia.org/#lat=55.7835599&lon=37.4002719&z=17&l=1&m=a&v=2</ref> «Сасноўка-2» ў [[Троіца-Лыкава|Троіца-Лыкаве]]. Салжаніцыны спраэктавалі і збудавалі там двухпавярховую цагляную хату з вялікай заляй, зашклёнай галярэяй, гасцінай з камінам, канцэртным раялем і бібліятэкай, дзе вісяць партрэты [[Пётар Сталыпін|Сталыпіна]] і [[Калчак]]а.
 
Амаль не пакідаў сваю хату і таму атрымаў сярод мясцовых жыхароў, што бачылі яго хіба зрэдчас, празванне «наш затворнік».<ref>http://www.ng.ru/events/2006-02-06/7_moscow.html{{ref-ru}}</ref> «Ды мы гэтага Салжаніцына і не бачылі ніводнага разу» — гавораць абарыгены.<ref>http://www.vmdaily.ru/article.php?aid=34437{{ref-ru}}</ref> Праблемы суседняе вёскі пісьменніка не клапацілі.<ref>http://www.kommersant.ru/doc.aspx?DocsID=667392{{ref-ru}}</ref>
 
У [[1997]] быў абраны дзейсным членам Расійскай Акадэміі навук.
 
У [[1998]] быў узнагароджаны [[Ордэн Святога Андрэя Першазванага Расійскай Федэрацыі|ордэнам Святога Андрэя Першазванага]], аднак ад узнагароды адмовіўся:<ref>[[Кацярына Дзёгаць]]. Солженицын не принял награды. — Коммерсант-daily, 15.12.1998. — № 233{{ref-ru}}</ref>
 
{{Cquote2|Ад вярхоўнай улады, што давяла [[Расія|Расію]] да цяперашняга пагібельнага стану, я прыняць узнагароду не магу.}}
 
Узнагароджаны [[Вялікі залаты мядаль імя М.В.Ламаносава|Вялікім залатым медалём імя М.В.Ламаносава]] ([[1998]]).
 
Узнагароджаны [[Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі|Дзяржаўнай прэміяй Расійскай Федэрацыі]] за выбітныя дасягненні ў галіне гуманітарнае дзейнасці ([[2006]]).
 
Сам пісьменнік неўзабаве пасля вяртання ў краіну заснаваў [[Прэмія Аляксандра Салжаніцына|літаратурную прэмію свайго імя]] для ўзнагароджання пісьменнікаў, «чыя творчасць валодае высокімі мастацкімі годнасцямі, спрыяе самапазнанню Расіі, дадае значны ўнёсак у захаванне і асцярожнае развіццё традыцыяй айчыннай літаратуры».
 
Апошнія гады жыцця правёў у Маскве і на падмаскоўнай дачы.
 
Да апошняга часу Аляксандар Ісаевіч працягваў займацца творчай дзейнасцю. Разам з жонкай Наталляй Дзмітрыеўнай — прэзідэнткай Фонду Аляксандра Салжаніцына — працаваў над падрыхтоўкай і выданнем свайго самага поўнага, 30-томнага збору сачыненняў. Пасля перанесенай цяжкай аперацыі ў Салжаніцына дзейнічала толькі правая рука.
 
=== Смерць і пахаванне ===