Ізабела Баварская: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ізабела Баварская''' (''Лізавета Баварская'', ''Ізабо''; фр. Isabeau de Bavière, ням. Elisabeth von Bayern, каля 137...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:55, 31 ліпеня 2011

Ізабела Баварская (Лізавета Баварская, Ізабо; фр. Isabeau de Bavière, ням. Elisabeth von Bayern, каля 1370, Мюнхен - 24 верасня 1435, Парыж) — каралева Францыі, жонка Карла VI Вар'ята, з 1403 перыядычна кіравала дзяржавай.

Пасля таго як Карл VI стаў пакутаваць ад прыступаў вар'яцтва і ўлада, фактычна, перайшла да каралевы, яна аказалася няздольнай праводзіць цвёрдую палітычную лінію і кідалася ад адной прыдворнай групоўкі да іншай. Ізабела была вельмі непапулярная ў народзе, асабліва з-за сваёй марнатраўнасці. У 1420 годзе яна падпісала ў Труа дагавор з англічанамі, прызнаўшы спадчыннікам французскай кароны англійскага караля Генрыха V. У мастацкай літаратуры мае ўстойлівую рэпутацыю распуснай кабеты, хоць сучасныя даследчыкі лічаць, што шмат у чым такая рэпутацыя магла быць вынікам прапаганды.