Міхай Бабіч: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Міхай Бабіч''' (венг. Babits Mihály, 26 лістапада 1883, Сексард - 4 жніўня 1941, Будапешт) — ве...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:31, 4 жніўня 2011

Міхай Бабіч (венг. Babits Mihály, 26 лістапада 1883, Сексард - 4 жніўня 1941, Будапешт) — венгерскі паэт, пісьменнік і перакладчык.

Біяграфія

Бабіч нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і. З 1901 па 1905 год ён вучыўся ў Будапешцкім універсітэце па спецыяльнасці настаўніка. Некаторы час ён працаваў настаўнікам у школах гарадоў Бая, Сегеда, Будапешта і Фагараша. З 1908 года ён стаў займацца літаратурай. У 1916 годзе ён стаў адным з рэдактараў венгерскага літаратурнага часопіса "Захад" (венг. Nyugat).

Творчасць

Яго першы зборнік быў выдадзены ў 1908 годзе, і ён зваўся "Лісце з вянка Ірысіна". Пазней ён выпусціў зборнікі "Рэчытатыў" (1916), "Востраў і мора" (1925) і "У гонцы з гадамі" (1928).

Бабіч таксама перавёў на венгерскі мову творы «Боская камедыя» Дантэ Аліг'еры, «Бура» Уільяма Шэкспіра і некалькі твораў, напісаных на латыні.

У некаторых сваіх творах Бабіч выступае супраць войнаў і імперыялізму. І ў сваім лепшым творы "Кніга Іоны", напісаная ім незадоўга да смерці ён пратэставаў супраць фашызму.