Пакістанская рупія: Розніца паміж версіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Пакістанская рупія |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 00:52, 14 жніўня 2011
Пакіста́нская ру́пія (на ўрду روپي, код ISO 4217: PKR) — афіцыйная валюта Пакістана. Эмісія кантралюецца Дзяржаўным банкам Пакістана. Распаўсюджанае скарачэнне рупіі — Rs.
Гісторыя
Паходжанне слова «рупія» ідзе ад санскрытскага слова rūp ці rūpā, што азначае «срэбра» ў многіх Інда-Арыйскіх мовах. На санскрыце слова rūpyakam азначае манету з срэбра.
Пакістанская рупія была ўведзена ў абарачэнне пасля атрымання краінай незалежнасці ад Брытаніі ў 1947 годзе. Некалькі першых месяцаў незалежнасці, Пакістан карыстаўся індыйскімі манетамі з паметкай «Пакістан». Новыя манеты і банкноты былі выпушчаны ў абарачэнне ў 1948 годзе. У 1961 годзе быў уведзены сучасны падзел рупіі на 100 пайсаў.
Вонкавыя спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пакістанская рупія