Мелён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Від на востраў Сент-Эцьен '''Мeлён''' ({{lang-fr|Melun}}) — галоўны горад ф...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Мeлён''' ({{lang-fr|Melun}}) — галоўны горад французскага дэпартамента [[Сена і Марна]], ля паўночнай ускраіны [[лес Фантэнбло|леса Фантэнбло]], у 45 км на паўднёвы ўсход ад [[Парыж]]а. Насельніцтва — 37 500 жыхароў (2004).
 
Падобна сталіцы Францыі, Мeлён раскінуўся на абодвух берагах [[Рака Сена|Сены]], тады як востраў Сент-Эцьен пасярод ракі адведзены пад старажытнае [[прыёрства]] і раманскі сабор Нотр-Дам. Ён быў збудаваны [[Роберт II, кароль Францыі|Робертам II]] у 1016-31 гг., грунтоўна абноўлены ў [[XVI]] ст., а цяперашні від набыў падчас аднаўленчых прац [[XIX]] ст. Адтуль паходзіць [[Меленскі дыпціх]] [[Жан Фуке|Жана Фуке]].
 
У [[Сярэднявечча]] Мeлён, вядомы яшчэ рымлянам як ''Melodunum'', служыў упадабанай рэзідэнцыяй [[Капетынгі|Капетынгаў]]. Вялікая частка горада была разбурана падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]].