Рагвалодаў камень: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Рагвалодаў камень''' — манументальны старажытны помнік эпіграфікі XII ст. Падобны да [[Бары...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:15, 31 жніўня 2011

Рагвалодаў камень — манументальны старажытны помнік эпіграфікі XII ст. Падобны да Барысавых камянёў. Знаходзіўся каля вёскі Дзятлава Аршанскага раёна, у 18 км ад Оршы. Выяўлены ў 1792 годзе, упершыню згадваецца ў кнізе Т. Мальгіна «Люстэрка расійскіх гаспадароў» (СПБ., 1794). У 1171 на валуне вышынёй у 3 м высечаны 6-канцовы крыж і надпіс на царкоўнаславянскай мове: "В лето 6679 месяца мая в 7 день доспен крест сей. Господи помози рабу своему Василию в крещении именем Рогволоду сыну Борисову". Вышыня літар 15 см. Крыж і надпіс высечаныя па загаду друцкага князя Рагвалода Барысавіча, які пасля галоднай зімы 1170-71 асвяціў паганскія камяні ў надзеі на ўраджай. Валун быў падарваны ў 1930-х гадах, нібыта з мэтай будаўніцтва шашы Масква-Мінск, аднак яго абломкі яшчэ доўга ляжалі на сваім месцы.

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах, Т.13, Мн., 2001, С.200