Баптыстэрый Сен-Жан: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Баптыстэрый Сен-Жан''', таксама '''Баптыстэрый Іаана Хрысціцеля''' (фр.: Baptistère Saint-Jean) — рэліг...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:57, 23 верасня 2011

Баптыстэрый Сен-Жан, таксама Баптыстэрый Іаана Хрысціцеля (фр.: Baptistère Saint-Jean) — рэлігійны будынак у французскім горадзе Пуацье. Мяркуецца, што гэта найстарэйшы з існых у цяперашні час хрысціянскіх будынкаў у Францыі, а таксама адзін з найбольш значных прыкладаў архітэктуры эпохі Меравінгаў.

Рымскія карані

Сярэдняя частка будынка была збудаваная прыкладна да 360 года акурат на падмурках рымскіх будынкаў, разбураных у 276 годзе. Пасля гэта месца стала кварталам біскупаў у горадзе Пуацье - непадалёк жыў Святы Іларый і ў далейшым быў заснаваны кафедральны сабор Святога Пятра. Першапачатковы будынак зведаў мноства зменаў. У 6 стагоддзі тут з'явілася купель для хрышчэння, паколькі ў той час абрад хрышчэння праводзіўся з поўным акунаннем.

Пачатак Сярэднявечча і Аднаўленне

У V стагоддзі, у перыяд ўварвання вестготаў, будынак быў моцна пашкоджаны. Аднаўленне баптыстэрыя пачалося пасля перамогі караля франкаў Хлодвіга I над каралём вестготаў Аларыхам II у 507 годзе ў бітве пры Вуе, недалёка ад Пуацье. Былі адноўлены верхнія часткі сцен святыні, дабаўлены тры апсідыёлы, утвораны трансэпт і апсіды, а таксама будынак быў дэкарыраваны звонку і знутры.


Да X стагоддзя будынак струхлеў і быў адрамантаваны і дапоўнены. Дзве невялікія рызніцы былі разабраныя (яны выкарыстоўваліся для падрыхтоўкі абвешчаных абодвух падлог), бакавыя апсідыёлы па краях трансэпта былі перабудаваныя ў выглядзе апсіды, а квадратны бабінец атрымаў існуючую і па гэты дзень шматвугольную форму. Прыкладна ў гэты ж час Каталіцкая царква спыніла практыку хрышчэння з поўным акунаннем, басейн для хрышчэння быў замураваны і замест яго з'явілася хрысцільная чара. Пасля гэтага баптыстэрый стаў парафіяльнай царквой.