Баптыстэрый Сен-Жан: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Poitiers - Baptistère Saint-Jean 4.jpg|thumb|Фасад баптыстэрыя.]]
'''Баптыстэрый Сен-Жан''', таксама '''Баптыстэрый Іаана Хрысціцеля''' (фр.: Baptistère Saint-Jean) — рэлігійны будынак у французскім горадзе [[Пуацье]]. Мяркуецца, што гэта найстарэйшы з існых у цяперашні час хрысціянскіх будынкаў у [[Францыя|Францыі]], а таксама адзін з найбольш значных прыкладаў архітэктуры эпохі Меравінгаў.
 
== Гисторыя ==
=== Рымскія карані ===
Сярэдняя частка будынка была збудаваная прыкладна да 360 года акурат на падмурках рымскіх будынкаў, разбураных у 276 годзе. Пасля гэта месца стала кварталам біскупаў у горадзе Пуацье - непадалёк жыў Святы Іларый і ў далейшым быў заснаваны кафедральны сабор Святога Пятра. Першапачатковы будынак зведаў мноства зменаў. У 6 стагоддзі тут з'явілася купель для хрышчэння, паколькі ў той час абрад хрышчэння праводзіўся з поўным акунаннем.
 
=== Пачатак Сярэднявечча і Аднаўленне ===
У V стагоддзі, у перыяд ўварвання вестготаў, будынак быў моцна пашкоджаны. Аднаўленне баптыстэрыя пачалося пасля перамогі караля франкаў [[Хлодвіг I|Хлодвіга I]] над каралём вестготаў Аларыхам II у [[507]] годзе ў бітве пры Вуе, недалёка ад Пуацье. Былі адноўлены верхнія часткі сцен святыні, дабаўлены тры апсідыёлы, утвораны трансэпт і апсіды, а таксама будынак быў дэкарыраваны звонку і знутры.