Вольфсбург: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Вольфсбург''' (ням. {{lang-de|Wolfsburg}}) — акруговы горад у [[Германія|Германіі]], у зямлі [[Ніжняя Саксонія]]. У горадзе размяшчаецца штаб-кватэра канцэрна [[Фольксваген]]. Вольфсбург разам з гарадамі [[Браўншвейг]] і [[Зальцгітэр]] ўтварае адзін з дзевяці цэнтраў высокага ўзроўню зямлі Ніжняя Саксонія. Акрамя таго, горад з'яўляецца часткай гарадской агламерацыі [[Гановер]]-Браўншвейг-[[Гётынген]]-Вольфсбург.
 
Вольфсбург займае шостае месца ў зямлі Ніжняя Саксонія па колькасці насельніцтва пасля Гановера, Браўншвейга, [[Оснабрук]]а, [[Ольдэнбург]]а і Гётынгена. Бліжэйшымі буйнымі гарадамі з'яўляюцца Браўншвейг ў 26 кіламетрах на паўднёвы-захад, [[Магдэбург]] ў 64 кіламетрах на паўднёвы ўсход і Гановер ў 74 кіламетрах на захад. Колькасць насельніцтва перавысіла ў 1972 годзе 100000 чалавек, дзякуючы гэтаму Вольфсбург увайшоў у лік буйных гарадоў Германіі.